Уладзіслаў Вайцяховіч

Палітвязень

Дата нараджэння: 20 лютага 1995

Дата затрымання: 13 жніўня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму

Вынік суда: 21 год

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Хрыпач Сяргей

Месца зняволення: Турма № 1

Групы: Ваенныя

Справы: Справа Гайдукевіча

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Уладзіслаў Вітальевіч Вайцяховіч скончыў Вайсковую акадэмію, пасля жыў у Мінску. Ажаніўся, дзяцей пакуль не меў.

Уладзіслава затрымалі 13 жніўня 2021 г., у адзін дзень з жонкай Анастасіяй, бацькам Віталём і маці Вольгай. Ва ўсіх іх прайшлі ператрусы у кватэрах, праглядалі скляпы, гараж.

Паводле версіі абвінавачання, з 14 ліпеня 2020 года да 6 студзеня 2022 года на тэрыторыі Беларусі, Турцыі, Польшчы, Украіны і іншых дзяржаў "была створана і дзейнічала арганізаваная злачынная група, асноўная мэта якой заключалася ва ўчыненні нявызначанай колькасці злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці. Злачынствы павінны былі здзяйсняць радыкальна настроеныя да дзейнай улады асобы, сярод якіх былыя дзейныя вайскоўцы, супрацоўнікі праваахоўных органаў, у першую чаргу падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння, спартсмены рукапашнага бою, бізнесмены і іншыя, хто падзяляў погляды захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам".

Утрымліваўся ў СІЗА-1.

У Мінскім гарадскім судзе 21 чэрвеня 2023 года абвесцілі прысуд. Па справе праходзіць 18 абвінавачаных, з якіх 15 чалавек знаходзяцца пад вартай, а трох асудзілі завочна. Працэс цягнуўся чатыры з паловай месяцы. Суддзя Сяргей Хрыпач прызначыў Уладзіславу Вітальевічу Вайцяховічу — 21 год калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з адбыццём першых пяці гадоў ва ўмовах турмы, пазбаўлены воінскага звання.

Таксама па справе былі асуджаныя Вадзім Пракоп'еў, Ігар Чамякін, Дзяніс ХаміцэвічСяргей ЛісоўскіПётр ЮркевічПавел ЧыхінскіДзяніс ФілончыкВіталь Вайцяховіч (бацька)Анастасія Вайцяховіч (жонка сына) і Вольга Вайцяховіч (жонка Віталя)Уладзімір СавянкоўДзмітрый НевяркевічВольга ПятухМікалай РойСяргей СакалоўЭдуард ПястракАляксей Міхайлаў.

Вярхоўны суд 29 верасня 2023 г. пачаў разглядаць апеляцыйныя скаргі палітвязняў па "справе Гайдукевіча". Працяг разглядаў быў 4 кастрычніка 2023 г. Вядома, што прысуд набыў моц і Уладзіслаў пачаў адбываць пакаранне. Напрыканцы восені 2023 г. пераведзены ў турму № 1

3 лістапада 2023 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".

Маці робіць «нагаточкі», сын служыў у войску. Што вядома пра сям’ю, якую вінавацяць у тэрарызме за напад на дом Гайдукевіча

На «Беларусь 1» анансавалі чарговы фільм пад назвай «Неблагородное семейство».

Да 25 гадоў калоніі: па "справе Гайдукевіча" абвесцілі прысуд

У Мінскім гарадскім судзе 21 чэрвеня 2023 года абвесцілі прысуд па гучнай крымінальнай справе, у тым ліку за спробу падпалу дома Алега Гайдукевіча ў чэрвені 2021 года.

"У сувязі з тым, што я падтрымаў прэзідэнта краіны". На судзе па справе аб тэрарызме дапыталі Алега Гайдукевіча

У Мінскім гарадскім судзе з 6 сакавіка 2023 года ідзе суд па гучнай крымінальнай справе, у тым ліку за спробу падпалу дома Алега Гайдукевіча ў чэрвені 2021 года.

"Захоп дзяржаўнай улады павінен быў адбыцца на фоне дэстабілізацыі грамадскага парадку": суд па справе аб тэрарызме, па якой праходзіць 18 чалавек

Мінскі гарадскі суд 6 сакавіка 2023 года пачаў судовы разгляд па гучнай крымінальнай справе, у тым ліку за спробу падпалу дома Алега Гайдукевіча ў чэрвені 2021 года.

Адрас для лістоў: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»