Ягор Дуднікаў

грамадзянін Расіі

Палітвязень

Дата нараджэння: 11 кастрычніка 2000

Дата затрымання: 4 траўня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 11 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў турме ва ўмовах строгага рэжыму

Суддзя: Хрыпач Сяргей

Пракурор: Баранава Жанна

Месца зняволення: Турма № 4

Групы: Дзеячы культуры

Іншыя пазнакі: Замежныя грамадзяне, Турэмны рэжым

Справы: Справа АГСБ

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Вінсэнт П. Марцін, ірландскі дэпутат

Ягор Дуднікаў. Фота з сямейнага архіва

Ягор Аляксандравіч Дуднікаў — грамадзянін Расіі. Да затрымання жыў у Мінску каля года. У Расіі хлопец скончыў навучанне на кухара, у Мінску зарабляў тым, што агучваў мультфільмы, анімэ, гульні, рэкламныя ролікі, падпрацоўваў рэдактарам.

Яго затрымалі 4 траўня 2021 года ў Мінску, на здымнай кватэры правялі ператрус (канфіскавалі толькі мікрафон) і змясцілі ў СІЗА КДБ. Пры затрыманні ён быў збіты.

"Мяне затрымалі 4 траўня 2021 года жорстка. Паспець уцячы не было сіл. Іх было шмат — я адзін. Я адразу зразумеў "што да чаго": працаваў ГУБАЗ, не шкадуючы рук, — білі нагамі і рукамі пры затрыманні. Крычалі: "Мразь, дабегаўся?" У мяне ўсё ў вачах пацямнела... Былі і супрацоўнікі КДБ. Яны паводзілі сябе інтэлігентна ў адрозненне ад ГУБАЗа — размаўлялі і здымалі на відэа. Яны сказалі, што я — Злойбэт (гэта акаўнт у тэлеграм-канале «ОГСБ», адзін з каналаў беларускай апазіцыі — рэд.). Наступствамі затрымання сталі сінякі і расколаты зуб. Мне сказалі, што я заклікаў людзей да гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Таксама тое, што я агучваў відэаролікі, якія ў наступным размяшчаліся на ютуб-канале Ботогсб/ партызанскібот", — распавёў Ягор праз адваката.

22 лістапада 2021 справу Ягора Дуднікава перадалі ў суд. 20 снежня 2021 Мінскі гарадскі суд распачаў разгляд справы, які праходзіў у закрытым рэжыме.

Сем месяцаў хлопца ўтрымлівалі ў СІЗА па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса праз тое, што ён агучваў відэаролікі і аўдыёпаведамленні ў тэлеграм-канале "ОГСБ". Але судзілі Ягора зусім па іншых артыкулах Крымінальнага кодэкса — ч. 3 арт. 130 (распальванне варожасці) і ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі).

У Мінскім гарадскім судзе 27 снежня 2021 абвесцілі прысуд Ягору: 11 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Такое пакаранне вынес суддзя Сяргей Хрыпач па прапанове пракуроркі Жанны Баранавай.

25 лютага 2022 суддзя Вярхоўнага суда Ігар Любавіцкі разгледзеў апеляцыйную скаргу Ягора і пакінуў прысуд ў сіле. У сярэдзіне студзеня 2022 года Ягор быў пераведзены з СІЗА №1 у Следчую турму №4, а ў сярэдзіне сакавіка — у бабруйскую ПК № 2.

15 чэрвеня 2022 суд Бабруйскага раёна і Бабруйска ўзмацніў рэжым зняволення Ягору Дуднікаву. Суддзя Павел Карцінін пастанавіў змяніць яму рэжым з узмоцненага на турэмны на тры гады. Суд праходзіў у анлайн-рэжыме.

8 ліпеня 2023 г. стала вядома, што Ягора перавялі ў турму № 4 г. Магілёва.

Маці Ягора Дуднікава просіць улады Расіі забраць сына з турмы ў Беларусі

Калі расійскія ўлады пагодзяцца дапамагчы палітвязню, суд у Расіі павінен пацвердзіць яму пакаранне за злачынствы, адзначаныя ў беларускім прысудзе, але ў адпаведнасці з артыкуламі расійскага Крымінальнага кодэкса. У кожным разе хлопца павінны адправіць у калонію, а не ў турму.

"Яму і так далі немалы тэрмін, але і гэтага ім аказалася мала". Палітвязня Ягора Дуднікава пераводзяць з калоніі ў турму

"Мне сказалі, што былі нязначныя парушэнні. Я і не перажывала, чакала. І вось, як гром сярод яснага неба, гэты суд. Сама ў шоку ад гэтага. Ягор быў настроены вельмі аптымістычна, вельмі хацеў запісацца ў гурткі. Яны яму адмовілі ва ўсім. Яму і так далі не малы тэрмін, але і гэтага ім аказалася мала", — распавядае маці Ягора.

"Пасмяяўся, што ягоны голас прызналі зброяй". Маці Ягора Дуднікава сустрэлася з сынам пасля прысуду

27 снежня Мінгарсуд асудзіў 21-гадовага палітзняволенага расейца Ягора Дуднікава да 11 гадоў калоніі. На наступны дзень маці Ягора Юлія сустрэлася з ім у СІЗА-1 і распавяла "Вясне" падрабязнасці сустрэчы.

11 гадоў калоніі — палітзняволенаму расейцу Ягору Дуднікаву агучылі прысуд

Суд над Дуднікавым праходзіў у закрытым рэжыме па прычынах "выключэння распаўсюджвання экстрэмісцкай прадукцыі" і "абароны спецыяліста Князева". Палітвязню прызначылі амаль максімальна магчымае пакаранне па гэтых артыкулах.

Суд па справе палітзняволенага Ягора Дуднікава зрабілі закрытым

Справу палітвязня разглядае суддзя Сяргей Хрыпач. Але па хадайніцтву пракурора суд адразу зрабілі закрытым. Прычыны — "выключэнне распаўсюджвання экстрэмісцкай прадукцыі" і "абарона спецыяліста Князева".

Палітвязень Ягор Дуднікаў: "Стакан" параўнальна з камерай — рай, я там кайфану ў цішыні

Ягору Дуднікаву працягнулі знаходжанне пад вартай да 6 жніўня. Паводле маці Ягора Юліі, следчы адмовіў у пераводзе яе сына пад хатні арышт. Спаткацца з сынам маці таксама не дазволілі

"Ён закаханы хлапчук, а не падрыхтовец паўстанняў". 20-гадовага расейца абвінавачваюць у арганізацыі пратэстаў у Мінску

20-гадовага грамадзяніна Расейскай Федэрацыі Ягора Дуднікава затрымалі 5 траўня ў Мінску, на здымнай кватэры правялі ператрус і змясцілі ў СІЗА КДБ. Хлопцу прад'явілі абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), па якой яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Да Ягора ўжо два тыдні не пускаюць адваката. Усё, што ведаюць блізкія хлопца аб ягонай сітуацыі, — першапачатковая інфармацыя пасля затрымання ад дзяжурнага адваката. Мама Ягора Юлія распавяла «Вясне» аб пераездзе сына ў Беларусь, яго затрыманні і пераслед беларускімі ўладамі.

"Калі я лёг, то пачуў гук перадзёрнутага затвора пісталета". Расіянін Ягор Дуднікаў распавёў з СІЗА пра сваё затрыманне

У Мінску па падазрэнні ў «арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» быў затрыманы 20-гадовы грамадзянін Расіі Ягор Дуднікаў. Пазней стала вядома, што крымінальную справу супраць яго распачалі з-за таго, што ён агучваў ролікі для беларускай апазіцыі. Хлопцу пагражае да трох гадоў турмы. Мама Ягора расказвала, што ён падпрацоўваў на розных работах, у тым ліку займаўся агучкай відэаролікаў. МЗС Расіі пасля працяглага маўчання заявіла, што адправіў да Дуднікава консула — гэтым дапамога расійскага боку і абмежавалася. Адвакат Антон Гашынскі пасля двух тыдняў нядопуску да Ягора, нарэшце змог трапіць да свайго падабароннага. Ягор праз яго распавёў, як яго затрымлівалі, збівалі, дапытвалі ў СІЗА КДБ і ў чым канкрэтна яго абвінавачваюць. "Новая Газета" публікуе словы Ягора цалкам.

Пяць расейцаў, якіх утрымліваюць па «палітычных артыкулах» у беларускіх СІЗА. Распавядаем, што вядома пра іх цяпер

У беларускіх следчых ізалятарах цяпер па «палітычных артыкулах» утрымліваецца мінімум пяць грамадзян Расійскай Федэрацыі. Іх затрымалі ў сувязі з пратэстамі, якія ўспыхнулі ў Беларусі падчас і пасля электаральнай прэзідэнцкай кампаніі-2020. Усе абвінавачваюцца па розных крымінальных артыкулах, але пры гэтым усе праходзяць па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Гэта Ягор Дуднікаў і Сафія Сапега, якіх утрымліваюць у СІЗА КДБ. Гэта актывісты «Страна для жизни» Андрэй Новікаў і Дзмітрый Папоў. Гэта асуджаны на адзін год калоніі па брэсцкай «справе карагодаў» Даніла Чамаданаў. «Вясна» ўзгадвае гісторыі пераследу расейцаў беларускімі ўладамі і распавядае, што з імі адбываецца цяпер.

Адрас для лістоў: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»