Анастасія Вайцяховіч
Палітзняволеная
Дата нараджэння: 18 верасня 1997
Дата затрымання: 13 жніўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму
Вынік суда: 11 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Хрыпач Сяргей
Месца зняволення: ПК № 4
Справы: Справа Гайдукевіча
Заява аб прызнанні палітзняволенай
Анастасія Аляксандраўна Вайцяховіч абвінавачваецца ў тым, што нібыта ўдзельнічала ў "закідванні кактэйлямі Молатава" дома дэпутата Алега Гайдукевіча.
Анастасію затрымалі 13 жніўня 2021 г., у адзін дзень з мужам Уладзіславам і яго бацькамі Віталём і Вольгай. Ва ўсіх прайшлі ператрусы у кватэрах, праглядалі скляпы, гараж.
Паводле версіі абвінавачання, з 14 ліпеня 2020 года да 6 студзеня 2022 года на тэрыторыі Беларусі, Турцыі, Польшчы, Украіны і іншых дзяржаў "была створана і дзейнічала арганізаваная злачынная група, асноўная мэта якой заключалася ва ўчыненні нявызначанай колькасці злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці. Злачынствы павінны былі здзяйсняць радыкальна настроеныя да дзейнай улады асобы, сярод якіх былыя дзейныя вайскоўцы, супрацоўнікі праваахоўных органаў, у першую чаргу падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння, спартсмены рукапашнага бою, бізнесмены і іншыя, хто падзяляў погляды захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам".
Утрымлівалася ў СІЗА-1.
У Мінскім гарадскім судзе 21 чэрвеня 2023 года абвесцілі прысуд. Па справе праходзіць 18 абвінавачаных, з якіх 15 чалавек знаходзяцца пад вартай, а трох асудзілі завочна. Працэс цягнуўся чатыры з паловай месяцы. Суддзя Сяргей Хрыпач прызначыў Анастасіі Вайцяховіч — 11 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Таксама па справе былі асуджаныя Вадзім Пракоп'еў, Ігар Чамякін, Дзяніс Хаміцэвіч, Сяргей Лісоўскі, Пётр Юркевіч, Павел Чыхінскі, Дзяніс Філончык, Віталь Вайцяховіч (бацька), і Вольга Вайцяховіч (жонка Віталя), Уладзіслаў Вайцяховіч (сын), Уладзімір Савянкоў, Дзмітрый Невяркевіч, Вольга Пятух, Мікалай Рой, Сяргей Сакалоў, Эдуард Пястрак, Аляксей Міхайлаў.
Вярхоўны суд 29 верасня 2023 г. пачаў разглядаць апеляцыйныя скаргі палітвязняў па "справе Гайдукевіча". Працяг разглядаў быў 4 кастрычніка 2023 г. Вядома, што прысуд набыў моц і Анастасія пачала адбываць пакаранне.
3 лістапада 2023 г. унесена МУС у "спіс экстрэмістаў".
У пачатку лістапада 2023 г. пераведзеная ў ПК № 4.
Маці робіць «нагаточкі», сын служыў у войску. Што вядома пра сям’ю, якую вінавацяць у тэрарызме за напад на дом Гайдукевіча
На «Беларусь 1» анансавалі чарговы фільм пад назвай «Неблагородное семейство».
Да 25 гадоў калоніі: па "справе Гайдукевіча" абвесцілі прысуд
"У сувязі з тым, што я падтрымаў прэзідэнта краіны". На судзе па справе аб тэрарызме дапыталі Алега Гайдукевіча
"Захоп дзяржаўнай улады павінен быў адбыцца на фоне дэстабілізацыі грамадскага парадку": суд па справе аб тэрарызме, па якой праходзіць 18 чалавек