Эдуард Пястрак
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 11 лістапада 1983
Дата затрымання: 13 жніўня 2021
Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Дата вызвалення: 29 студзеня 2024
Суддзя: Хрыпач Сяргей
Групы: Сілавікі
Справы: Справа Гайдукевіча
Эдуард Віктаравіч Пястрак — фігурант справы аб падпале дома Гайдукевіча. Абвінавачваецца паводле арт. 425 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (бяздзеянне службовай асобы).
Супрацоўнік АМАП ГУУС. На службе мужчына з 2006 года. Вядома, што на базе в/ч 3214 Эдуард удзельнічаў у трэніроўках спецназа і вучэннях па разгоне масавых мерапрыемстваў з удзелам спецыяльнай тэхнікі.
У ноч на з 11 на 12 ліпеня 2021 года дом дэпутата Алега Гайдукевіча ў Мінскай вобласці ў вёсцы Сёмкава атакавалі кактэйлямі Молатава. Днём гэтага дня КДБ распачалі справу паводле ч. 1 арт. 289 КК РБ "Акт тэрарызму".
Пасля затрымання ўтрымліваўся ў СІЗА-1.
У Мінскім гарадскім судзе 21 чэрвеня 2023 г. абвясцілі прысуд па гучнай крымінальнай справе, у тым ліку за спробу падпалу дома Алега Гайдукевіча ў чэрвені 2021 года. Суддзя Сяргей Хрыпач прызначыў Эдуарду Пестраку 3,5 года калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з пазбаўленнем права займаць дзяржаўныя пасады з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем функцый прадстаўніка ўлады тэрмінам на пяць гадоў, таксама пазбаўлены воінскага звання.
Вярхоўны суд 29 верасня 2023 г. пачаў разглядаць апеляцыйныя скаргі палітвязняў па "справе Гайдукевіча". Працяг разглядаў быў 4 кастрычніка 2023 г. Вядома, што прысуд набыў моц і Эдуард пачаў адбываць пакаранне, месца зняволення высвятляецца.
3 лістапада 2023 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
Куды перавялі палітвязня з СІЗА-1 — было невядома.
Мусіў выйсці на волю 29 студзеня 2024 г.
Да 25 гадоў калоніі: па "справе Гайдукевіча" абвесцілі прысуд