Павел Чыхінскі
Палітвязень
Дата нараджэння: 30 сакавіка 1978
Дата затрымання: 13 жніўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 357 Крымінальнага кодэкса — Змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам
- ч. 2 арт. 424 Крымінальнага кодэкса — Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі
Вынік суда: 9 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Хрыпач Сяргей
Месца зняволення: ПК № 3
Групы: Сілавікі
Справы: Справа Гайдукевіча
Павел Віктаравіч Чыхінскі — жыхар Баранавіч. Вядома, што пасля заканчэння БДУ, ён працягнуў працу ў пракуратуры Фрунзенскага раёна. У 2020 годзе Павел працаваў на пасадзе старшага следчага ў следчым аддзеле горада Мінска.
Паўла абвінавачваюць у змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады і злоўжыванні ўладай паводле ч.1 арт. 357 і ч. 3 арт. 424 Крымінальнага кодэкса.
Фігурант справы аб падпале дома Гайдукевіча. У ноч на з 11 на 12 ліпеня 2021 года дом дэпутата Алега Гайдукевіча ў Менскай вобласці ў вёсцы Сёмкава атакавалі кактэйлямі Молатава. Днём гэтага дня КДБ распачалі справу паводле ч. 1 арт. 289 КК РБ "Акт тэрарызму".
Утрымліваўся ў СІЗА-1.
У Мінскім гарадскім судзе 21 чэрвеня 2023 г. абвясцілі прысуд па гучнай крымінальнай справе, у тым ліку за спробу падпалу дома Алега Гайдукевіча ў чэрвені 2021 года. Суддзя Сяргей Хрыпач прызначыў Паўлу Чыхінскаму 9 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Вярхоўны суд 29 верасня 2023 г. пачаў разглядаць апеляцыйныя скаргі палітвязняў па "справе Гайдукевіча". Працяг разглядаў быў 4 кастрычніка 2023 г. Прысуд набыў моц і Павел пачаў адбываць пакаранне ў ПК-3.
3 лістапада 2023 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
Да 25 гадоў калоніі: па "справе Гайдукевіча" абвесцілі прысуд