Сяргей Сакалоў

Палітвязень

Дата нараджэння: 24 лютага 1976

Дата затрымання: 20 жніўня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 295 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў
  • арт. 357 Крымінальнага кодэкса — Змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам
  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
  • арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму
  • арт. 333-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконнае перамяшчэнне праз мяжу атрутных рэчываў, радыеактыўных матэрыялаў, узбраення, вайсковай тэхнікі

Вынік суда: 14 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Хрыпач Сяргей

Месца зняволення: ПК № 15

Групы: Ваенныя

Іншыя пазнакі: Пенсійны ўзрост

Справы: Справа Гайдукевіча

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Сяргей Анатольевіч Сакалоў - жыхар Ліды, ваенны пенсіянер. Яго падазраюць у падрыхтоўцы замаху на Гайдукевіча і іншых чыноўнікаў, а таксама ў нелегальным увозе і захоўванні зброі для нібы падрыхтоўкі тэрарыстычных актаў.

Утрымліваўся ў СІЗА-1.

У Мінскім гарадскім судзе 21 чэрвеня 2023 года абвесцілі прысуд. Па справе праходзіць 18 абвінавачаных, з якіх 15 чалавек знаходзяцца пад вартай, а трох асудзілі завочна. Працэс цягнуўся чатыры з паловай месяцы. Суддзя Сяргей Хрыпач прызначыў Сяргею Анатольевічу Сакалову — 14 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 700 базавых велічыняў, пазбаўлены воінскага звання.

Таксама па справе былі асуджаныя Вадзім Пракоп'еў, Ігар Чамякін, Дзяніс ХаміцэвічСяргей ЛісоўскіПётр ЮркевічПавел ЧыхінскіДзяніс ФілончыкВіталь Вайцяховіч (бацька)Анастасія Вайцяховіч (жонка сына) і Вольга Вайцяховіч (жонка Віталя)Уладзіслаў Вайцяховіч (сын)Уладзімір СавянкоўДзмітрый НевяркевічВольга ПятухМікалай РойЭдуард ПястракАляксей Міхайлаў.

Вярхоўны суд 29 верасня 2023 г. пачаў разглядаць апеляцыйныя скаргі палітвязняў па "справе Гайдукевіча". Працяг разглядаў быў 4 кастрычніка 2023 г. Тэрмін адбывае ў папраўчай калоніі № 15 г. Магілёў.

3 лістапада 2023 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".

Да 25 гадоў калоніі: па "справе Гайдукевіча" абвесцілі прысуд

У Мінскім гарадскім судзе 21 чэрвеня 2023 года абвесцілі прысуд па гучнай крымінальнай справе, у тым ліку за спробу падпалу дома Алега Гайдукевіча ў чэрвені 2021 года.

"У сувязі з тым, што я падтрымаў прэзідэнта краіны". На судзе па справе аб тэрарызме дапыталі Алега Гайдукевіча

У Мінскім гарадскім судзе з 6 сакавіка 2023 года ідзе суд па гучнай крымінальнай справе, у тым ліку за спробу падпалу дома Алега Гайдукевіча ў чэрвені 2021 года.

"Захоп дзяржаўнай улады павінен быў адбыцца на фоне дэстабілізацыі грамадскага парадку": суд па справе аб тэрарызме, па якой праходзіць 18 чалавек

Мінскі гарадскі суд 6 сакавіка 2023 года пачаў судовы разгляд па гучнай крымінальнай справе, у тым ліку за спробу падпалу дома Алега Гайдукевіча ў чэрвені 2021 года.

Адрас для лістоў: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»