Дзяніс Хаміцэвіч
Дата нараджэння: 4 жніўня 1982
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 357 Крымінальнага кодэкса — Змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
- арт. 295-3 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў
- арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму
Вынік суда: 16 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў турме ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Хрыпач Сяргей
Групы: Сілавікі
Справы: Справа Гайдукевіча
Дзяніс Якаўлевіч Хаміцэвіч да 2008 года - супрацоўнік 8-га ўпраўлення Дэпартамента Аховы па ахове ДІП прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў замежных дзяржаў, а таксама спецыяльных аб'ектаў першай дзяржаўнай важнасці. Паводле версіі абвінавачання, з 14 ліпеня 2020 года да 6 студзеня 2022 года на тэрыторыі Беларусі, Турцыі, Польшчы, Украіны і іншых дзяржаў "была створана і дзейнічала арганізаваная злачынная група, асноўная мэта якой заключалася ва ўчыненні нявызначанай колькасці злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці. Злачынствы павінны былі здзяйсняць радыкальна настроеныя да дзейнай улады асобы, сярод якіх былыя дзейныя вайскоўцы, супрацоўнікі праваахоўных органаў, у першую чаргу падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння, спартсмены рукапашнага бою, бізнесмены і іншыя, хто падзяляў погляды захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам".
У Мінскім гарадскім судзе 21 чэрвеня 2023 года абвесцілі прысуд па гучнай крымінальнай справе, у тым ліку за спробу падпалу дома Алега Гайдукевіча ў чэрвені 2021 года. 18 фігурантаў справы агулам абвінавацілі паводле 14 артыкулаў Крымінальнага кодэкса.
Па справе праходзіць 18 абвінавачаных, з якіх 15 чалавек знаходзяцца пад вартай, а трох асудзілі завочна. Працэс цягнуўся чатыры з паловай месяцы. 6 чэрвеня адбыліся спрэчкі бакоў. Суддзя Сяргей Хрыпач прызначыў Дзянісу Якаўлевічу Хаміцэвічу — 16 гадоў калоніі адпаведна завочна з адбыццём першых пяці гадоў ва ўмовах турмы, пазбаўленыя воінскага звання.
Таксама па справе былі асуджаныя Вадзім Пракоп'еў, Ігар Чамякін, Сяргей Лісоўскі, Пётр Юркевіч, Павел Чыхінскі, Дзяніс Філончык, Віталь Вайцяховіч (бацька), Анастасія Вайцяховіч (жонка сына) і Вольга Вайцяховіч (жонка Віталя), Уладзіслаў Вайцяховіч (сын), Уладзімір Савянкоў, Дзмітрый Невяркевіч, Вольга Пятух, Мікалай Рой, Сяргей Сакалоў, Эдуард Пястрак, Аляксей Міхайлаў.
3 лістапада 2023 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
Да 25 гадоў калоніі: па "справе Гайдукевіча" абвесцілі прысуд
"У сувязі з тым, што я падтрымаў прэзідэнта краіны". На судзе па справе аб тэрарызме дапыталі Алега Гайдукевіча
"Захоп дзяржаўнай улады павінен быў адбыцца на фоне дэстабілізацыі грамадскага парадку": суд па справе аб тэрарызме, па якой праходзіць 18 чалавек