Уладзіслаў Барысаў
Палітвязень
Дата нараджэння: 2 чэрвеня 1999
Дата затрымання: 13 верасня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках
- ч. 1 арт. 14 і ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Падрыхтоўка да групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак
Вынік суда: 5 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Шабуня Вікторыя
Пракурор: Цвяткоў Арцём
Месца зняволення: ПК № 15
Справы: Пратэсты Мінск
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Валеры Буае, сябра Сената Францыі
Уладзіслаў Сяргеевіч Барысаў скончыў юрыдычны каледж, вучыўся на юрфаку БДУ (сышоў на трэцім курсе з фінансавых прычынаў), захапляецца роварамі і фотаздымкамі.
Быў затрыманы 13 верасня 2020 года. Пры затрыманні яго збілі, у доме адбыўся ператрус. Яму прысудзілі адміністрацыйны арышт 13 сутак, аднак пасля іх адбыцця на волю ён не выйшаў.
Паводле адваката, яму інкрымінавалі першую і другую часткі 293 артыкулу (Арганізацыя і ўдзел у масавых беспарадках), а таксама 342 артыкул Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Паводле матэрыялаў справы, Уладзіслаў Барысаў, а таксама палітвязні Ян Фалькін, Уладзімір Мацюх і Мікіта Літвіненка, уступіўшы ў змову, планавалі ўдзел у акцыях пратэсту, вызначалі маршрут, узгаднялі дзеянні ў выпадку затрымання. Абвінавачаныя знаходзіліся ў тэлеграм-чаце пад назвай "Гадзіна X", дзе і вялося абмеркаванне. У гэтым чаце, на думку следства, рыхтаваўся напад на супрацоўнікаў міліцыі.
Уладзіслаў Барысаў прызнаны вінаватым паводле ч. 2 арт. 293 КК (Удзел у масавых непарадках), ч. 1 арт. 13 ч. 2 арт. 293 КК (Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках), ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 14 ч. 1 арт. 342 КК (Падрыхтоўка да групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Яму прысудзілі пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Знаходзіўся ў Турме № 4, пасля быў пераведзены ў ПК № 15, дзе, як стала вядома ў кастрычніку 2022-га, яго пазбавілі спаткання.
За дым, падшыпнікі, шарыкі з фарбай чацвёра мінчан атрымалі ад трох з паловай да пяці гадоў калоніі
Размаўлялі ў чаце, узгаднялі маршрут і дзеянні пры затрыманні. Новы суд над палітвязнямі ў Мінску
«Народу ў вочы глядзець будзе не сорамна!» Гісторыя Уладзіслава Барысава