Сяргей Лісоўскі

Палітвязень

Дата нараджэння: 5 сакавіка 1976

Дата затрымання: 13 жніўня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
  • арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму
  • арт. 359 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму ў дачыненні да дзяржаўнага ці грамадскага дзеяча
  • ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 357 Крымінальнага кодэкса — Замах на змову з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам

Вынік суда: 20 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў турме ва ўмовах строгага рэжыму

Суддзя: Хрыпач Сяргей

Месца зняволення: Турма № 1

Групы: Бізнесмены

Справы: Справа Гайдукевіча

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Сяргей Юр'евіч Лісоўскі змешчаны пад варту паводле палітычна матываванага адвольнага абвінавачвання ў тэрарызме па арт. 289 КК за негвалтоўную дзейнасць: згодна з наяўнымі звесткамі, ён сустракаўся з супрацоўнікамі МУС і пераконваў іх адмаўляцца выконваць злачынныя загады, спрыяў рэлакацыі тых з іх, хто звальняўся са службы і баяўся пераследу.

Вядома, што Сяргей валодаў пракатам машын у аэрапорце "Мінск-2".

23 снежня 2022 г. КДБ уключыў палітвязня ў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".

КДБ завяршыў справу аб нападзе на дом дэпутата Алега Гайдукевіча, па якой праходзяць 18 чалавек, і ў студзені 2023 г. перадаў яе ў суд. Вядома, што Сяргея абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 13 і ч. 3 арт. 289 (Падрыхтоўка да акту тэрарызму), ч. 3 арт. 289 (Акт тэрарызму, здзейснены арганізаванай групай), ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 357 (Замах на змову з мэтай захопу ўлады), ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 359 (Падрыхтоўка да акту тэрарызму ў дачыненні да дзяржаўнага ці грамадскага дзеяча), ч. 3 арт. 361-1 (Уваходжанне ў экстрэмісцкае фармаванне), ч. 1 арт. 13 і арт. 364 КК (Падрыхтоўка да гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Утрымліваўся ў СІЗА-1.

У Мінскім гарадскім судзе 6 сакавіка 2023 г. распачаўся суд справе за спробу падпалу дома Алега Гайдукевіча ў чэрвені 2021 года. Па ёй праходзіць 18 абвінавачаных, у тым ліку — сям'я Вайцяховічаў з чатырох чалавек, Вольга Пятух, Сяргей Лісоўскі, якія ўтрымліваюцца пад вартай. Таксама завочна судзяць экс-рэстаратара Вадзіма Пракоп'ева і двух былых сілавікоў. Справу паводле 14 артыкулах Крымінальнага кодэкса разглядае Сяргей Хрыпач.

У Мінскім гарадскім судзе 21 чэрвеня 2023 г. абвясцілі прысуд па гучнай крымінальнай справе, у тым ліку за спробу падпалу дома Алега Гайдукевіча ў чэрвені 2021 года. Суддзя Сяргей Хрыпач прызначыў Сяргею Лісоўскаму 20 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з адбыццём першых пяці гадоў ва ўмовах турмы і пазбаўленне воінскага звання. Пасля агалошвання прысуду быў пераведзены ў СІЗА № 1 з СІЗА КДБ.

Вярхоўны суд 29 верасня 2023 г. пачаў разглядаць апеляцыйныя скаргі палітвязняў па "справе Гайдукевіча". Працяг разглядаў быў 4 кастрычніка 2023 г. Вядома, што прысуд набыў моц і Сяргей пачаў адбываць пакаранне ў гродзенскай турме № 1.  

3 лістапада 2023 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".

Да 25 гадоў калоніі: па "справе Гайдукевіча" абвесцілі прысуд

"У сувязі з тым, што я падтрымаў прэзідэнта краіны". На судзе па справе аб тэрарызме дапыталі Алега Гайдукевіча

27 сакавіка на судзе ў якасці сведкі — чамусьці не пацярпелым — выступіў галоўны фігурант справы — дэпутат Алег Гайдукевіч.

"Захоп дзяржаўнай улады павінен быў адбыцца на фоне дэстабілізацыі грамадскага парадку": суд па справе аб тэрарызме, па якой праходзіць 18 чалавек

Хоць у раскладзе Вярхоўнага суда працэс анансаваўся як закрыты, разгляд справы адбываецца ў адкрытым рэжыме. "Вясна" распавядае, як праходзіць суд.

18 чалавек праз два тыдні пачнуць судзіць за спробу падпалу дома Гайдукевіча

"Вясна" распавядае, што здарылася летам 2021 года, хто праходзіць па справе і па якіх артыкулах будуць судзіць яе фігурантаў.

Адрас для лістоў: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»