Пётр Юркевіч
Палітвязень
Дата нараджэння: 2 лютага 1973
Дата затрымання: 13 жніўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
- ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 357 Крымінальнага кодэкса — Замах на змову з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам
Вынік суда: 9 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў турме ва ўмовах строгага рэжыму
Суддзя: Хрыпач Сяргей
Справы: Справа Гайдукевіча
Пётр Часлававіч Юркевіч абвінавачваецца ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, замаху на змову з мэтай захопу дзяржаўнай улады, уваходжанне ў экстрэмісцкае фармаванне паводле ч.1 арт. 342, ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 357, ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса.
Фігурант справы аб падпале дома Гайдукевіча. У ноч на з 11 на 12 ліпеня 2021 года дом дэпутата Алега Гайдукевіча ў Менскай вобласці ў вёсцы Сёмкава атакавалі кактэйлямі Молатава. Днём гэтага дня КДБ распачалі справу паводле ч. 1 арт. 289 КК РБ "Акт тэрарызму".
Утрымліваўся ў СІЗА-1.
У Мінскім гарадскім судзе 21 чэрвеня 2023 г. абвясцілі прысуд па гучнай крымінальнай справе, у тым ліку за спробу падпалу дома Алега Гайдукевіча ў чэрвені 2021 года. Суддзя Сяргей Хрыпач прызначыў Пятру Юркевічу 9 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з адбыццём першых пяці гадоў ва ўмовах турмы.
Вярхоўны суд 29 верасня 2023 г. пачаў разглядаць апеляцыйныя скаргі палітвязняў па "справе Гайдукевіча". Працяг разглядаў быў 4 кастрычніка 2023 г. Вядома, што прысуд набыў моц і Пётр пачаў адбываць пакаранне, месца зняволення высвятляецца.
3 лістапада 2023 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
Да 25 гадоў калоніі: па "справе Гайдукевіча" абвесцілі прысуд