Дзяніс Філончык

Палітвязень

Дата нараджэння: 2 верасня 1983

Дата затрымання: 2 снежня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
  • ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 357 Крымінальнага кодэкса — Замах на змову з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам

Вынік суда: 9 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Хрыпач Сяргей

Месца зняволення: ПК № 20

Справы: Справа Гайдукевіча

Дзяніс Васільевіч Філончык — жыхар Мінска, грузчык. Фігурант справы аб падпале дома Гайдукевіча. Абвінавачваецца ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных арт. 14 і ч. 2 арт. 357, ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь

У ноч на з 11 на 12 ліпеня 2021 года дом дэпутата Алега Гайдукевіча ў Мінскай вобласці ў вёсцы Сёмкава атакавалі кактэйлямі Молатава. Днём гэтага дня КДБ распачалі справу паводле ч. 1 арт. 289 КК РБ "Акт тэрарызму". 

Мае двух дзяцей.

У Мінскім гарадскім судзе 21 чэрвеня 2023 г. абвясцілі прысуд па гучнай крымінальнай справе, у тым ліку за спробу падпалу дома Алега Гайдукевіча ў чэрвені 2021 года. Суддзя Сяргей Хрыпач прызначыў Дзянісу Філончыку 9 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Пасля суда быў пераведзены з СІЗА КДБ у СІЗА № 1.

Вярхоўны суд 29 верасня 2023 г. пачаў разглядаць апеляцыйныя скаргі палітвязняў па "справе Гайдукевіча". Працяг разглядаў быў 4 кастрычніка 2023 г. Вядома, што прысуд набыў моц і Дзяніс пачаў адбываць пакаранне. Месца зняволення — ПК № 20

3 лістапада 2023 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".

Да 25 гадоў калоніі: па "справе Гайдукевіча" абвесцілі прысуд

Адрас для лістоў: ПК № 20. 247755, Гомельская вобл., Мазырскі р-н, Міхалкоўскі сельсавет, 70

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»