Сяргей Верашчагін

Палітвязень

Дата нараджэння: 29 верасня 1989

Дата затрымання: 12 жніўня 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў

Вынік суда: 5 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў турме ва ўмовах строгага рэжыму

Суддзя: Салоўскі Сяргей

Месца зняволення: Турма № 1

Справы: Пратэсты Гомель

Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем, Турэмны рэжым

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Брэндан Хаўлін, дэпутат ніжняй палаты парламента Рэспублікі Ірландыя

Сяргей Уладзіміравіч Верашчагін жыхар Гомеля, асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волі па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса (Гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі).

Быў затрыманы 12 жніўня 2020 года. Пры затрыманні яго моцна збілі. У бальніцы сярод дыягназаў, якія паставілі тады лекары, былі закрытая чэрапна-мазгавая траўма, удар галаўнога мозгу, множныя гематомы і ўдары у тым ліку грудной клеткі, шыйнага, груднога і паяснічнага аддзелаў пазваночніка, скроневых абласцей.

Яго абвінавацілі ў тым, што ён нібыта з акна сваёй кватэры крычаў, у тым ліку матам, на супрацоўнікаў міліцыі, якія ажыццяўлялі затрыманні, а таксама кідаў бутэлькі ў іх. Верашчагін сваёй віны не прызнаў.

Мужчыну прызналі вінаватым і прысудзілі да пяці гадоў калоніі.

У лісце на волю Сяргей напісаў, што ў кастрычніку 2021 суд пастанавіў перавесці яго на турэмны строгі рэжым. З глыбоцкай калоніі №13 палітвязня накіравалі ў гродзенскую Турму №1.

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

"Я не разумею, што адбываецца": гамяльчука пазбавілі волі за гвалт над міліцыянтам

Сяргей распавёў, што пасля жорсткага затрымання яго працягвалі біць у Цэнтральным РАУС. «Білі, скакалі па галаве, абражалі і смяяліся, калі я плакаў», — сказаў Верашчагін. Адвакатка дадала, што ён атрымаў сама меней 100 удараў у розныя часткі цела. Сяргей напісаў заяву ў Следчы камітэт, а пакуль суд разгледзеў справу, дзе ён — абвінавачаны. Віну Сяргей не прызнае.

Заключэнне юрыстаў і экспертаў ПЦ «Вясна» па крымінальнай справе Сяргея Верашчагіна па арт. 364 КК

Заключэнне групы юрыстаў і экспертаў ПЦ «Вясна» па крымінальнай справе ў дачыненні да гамельчука Сяргея Верашчагіна, асуджанага на пяць гадоў калоніі агульнага рэжыму па арт. 364 Крымінальнага кодэкса (Гвалт у дачыненні да міліцыянта).

У Гомелі ў жніўні затрымалі і збілі 30-гадовага мужчыну. Цяпер яго судзяць за гвалт над міліцыянерам

У Гомелі за гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў судзяць 30-гадовага Сяргея Верашчагіна. Увечары 12 жніўня чацвёра міліцыянераў затрымлівалі мужчыну ў ягоным доме, Сяргей, паводле іх слоў, стукнуў аднаго з іх — і патрапіў нагой у вока.

Адрас для лістоў: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»