Ігар Чамякін
Дата нараджэння: 18 чэрвеня 1991
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
- арт. 295 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў
- арт. 357 Крымінальнага кодэкса — Змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
- арт. 295-3 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў
- арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму
- арт. 359 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму ў дачыненні да дзяржаўнага ці грамадскага дзеяча
Вынік суда: 20 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў турме ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Хрыпач Сяргей
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне, Завочныя суды
Групы: Сілавікі
Справы: Справа Гайдукевіча
Ігар Вадзімавіч Чамякін - былы афіцэр спецатрада МУС "Алмаз", на момант звальнення служыў у званні капітана. Яму прыпісваецца ўдзел у жорсткім разгоне пратэстуючых на скрыжаванні Пушкіна і Прытыцкага (м. Пушкінская). Тады вялікая група ўзброеных асоб у поўнай амуніцыі выйшла з базы "Алмаза" ў раёне вуліцы Кальварыйскай і пайшла ў бок "Пушкінскай", паралельна страляючы ва ўпор у мірных грамадзян.
Прынцыповае рашэнне сыйсці са службы, па інфармацыі dissidentby, Чамякін прыняў пасля атрымання загаду затрымаць Марыю Калеснікаву ў складзе групы "Алмаза" — яна была выкрадзена на вуліцы ў Мінску ў верасні 2020-га.
З пачатку вайны Ігар Чамякін абараняў Украіну. У апошні час былы алмазавец ваяваў у «атрадзе Сахашчыка» ў 79-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгадзе УСУ.
У канцы траўня ён быў цяжка паранены ў спіну, у дадзены момант праходзіць рэабілітацыю.
Паводле версіі абвінавачання, з 14 ліпеня 2020 года да 6 студзеня 2022 года на тэрыторыі Беларусі, Турцыі, Польшчы, Украіны і іншых дзяржаў "была створана і дзейнічала арганізаваная злачынная група, асноўная мэта якой заключалася ва ўчыненні нявызначанай колькасці злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці. Злачынствы павінны былі здзяйсняць радыкальна настроеныя да дзейнай улады асобы, сярод якіх былыя дзейныя вайскоўцы, супрацоўнікі праваахоўных органаў, у першую чаргу падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння, спартсмены рукапашнага бою, бізнесмены і іншыя, хто падзяляў погляды захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам".
У Мінскім гарадскім судзе 21 чэрвеня 2023 года абвесцілі прысуд. Па справе праходзіць 18 абвінавачаных, з якіх 15 чалавек знаходзяцца пад вартай, а трох асудзілі завочна. Працэс цягнуўся чатыры з паловай месяцы. Суддзя Сяргей Хрыпач прызначыў Ігару Вадзімавічу Чамякіну — 20 гадоў калоніі адпаведна завочна з адбыццём першых пяці гадоў ва ўмовах турмы, пазбаўленыя воінскага звання.
Таксама па справе былі асуджаныя Вадзім Пракоп'еў, Дзяніс Хаміцэвіч, Сяргей Лісоўскі, Пётр Юркевіч, Павел Чыхінскі, Дзяніс Філончык, Віталь Вайцяховіч (бацька), Анастасія Вайцяховіч (жонка сына) і Вольга Вайцяховіч (жонка Віталя), Уладзіслаў Вайцяховіч (сын), Уладзімір Савянкоў, Дзмітрый Невяркевіч, Вольга Пятух, Мікалай Рой, Сяргей Сакалоў, Эдуард Пястрак, Аляксей Міхайлаў.
3 лістапада 2023 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
Да 25 гадоў калоніі: па "справе Гайдукевіча" абвесцілі прысуд
"У сувязі з тым, што я падтрымаў прэзідэнта краіны". На судзе па справе аб тэрарызме дапыталі Алега Гайдукевіча
"Захоп дзяржаўнай улады павінен быў адбыцца на фоне дэстабілізацыі грамадскага парадку": суд па справе аб тэрарызме, па якой праходзіць 18 чалавек