Вольга Пятух
Палітзняволеная
Дата нараджэння: 11 красавіка 1993
Дата затрымання: 13 жніўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
- арт. 357 Крымінальнага кодэкса — Змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам
- арт. 295-3 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў
- арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму
- арт. 359 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму ў дачыненні да дзяржаўнага ці грамадскага дзеяча
Вынік суда: 10 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Хрыпач Сяргей
Месца зняволення: ПК № 4
Справы: Справа Гайдукевіча
Заява аб прызнанні палітзняволенай
Вольга Віктараўна Пятух была затрымана па справе аб спробе падпалу дома Гайдукевіча. Працавала арт-дырэктарам у гатэлі "Еўропа" ў Мінску.
Паводле версіі абвінавачання, з 14 ліпеня 2020 года да 6 студзеня 2022 года на тэрыторыі Беларусі, Турцыі, Польшчы, Украіны і іншых дзяржаў "была створана і дзейнічала арганізаваная злачынная група, асноўная мэта якой заключалася ва ўчыненні нявызначанай колькасці злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці. Злачынствы павінны былі здзяйсняць радыкальна настроеныя да дзейнай улады асобы, сярод якіх былыя дзейныя вайскоўцы, супрацоўнікі праваахоўных органаў, у першую чаргу падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння, спартсмены рукапашнага бою, бізнесмены і іншыя, хто падзяляў погляды захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам".
Утрымлівалася ў СІЗА-1.
У Мінскім гарадскім судзе 21 чэрвеня 2023 года абвесцілі прысуд. Па справе праходзіць 18 абвінавачаных, з якіх 15 чалавек знаходзяцца пад вартай, а трох асудзілі завочна. Працэс цягнуўся чатыры з паловай месяцы. Суддзя Сяргей Хрыпач прызначыў Вользе Віктараўне Пятух — 10 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Таксама па справе былі асуджаныя Вадзім Пракоп'еў, Ігар Чамякін, Дзяніс Хаміцэвіч, Сяргей Лісоўскі, Пётр Юркевіч, Павел Чыхінскі, Дзяніс Філончык, Віталь Вайцяховіч (бацька), Анастасія Вайцяховіч (жонка сына) і Вольга Вайцяховіч (жонка Віталя), Уладзіслаў Вайцяховіч (сын), Уладзімір Савянкоў, Дзмітрый Невяркевіч, Мікалай Рой, Сяргей Сакалоў, Эдуард Пястрак, Аляксей Міхайлаў.
Вярхоўны суд 29 верасня 2023 г. пачаў разглядаць апеляцыйныя скаргі палітвязняў па "справе Гайдукевіча". Працяг разглядаў быў 4 кастрычніка 2023 г. Вядома, што прысуд набыў моц і Вольга пачала адбываць пакаранне ў ПК № 4.
3 лістапада 2023 г. унесеная МУС у "спіс экстрэмістаў".
Да 25 гадоў калоніі: па "справе Гайдукевіча" абвесцілі прысуд
"У сувязі з тым, што я падтрымаў прэзідэнта краіны". На судзе па справе аб тэрарызме дапыталі Алега Гайдукевіча
"Захоп дзяржаўнай улады павінен быў адбыцца на фоне дэстабілізацыі грамадскага парадку": суд па справе аб тэрарызме, па якой праходзіць 18 чалавек