Людміла Шчамялёва

Палітзняволеная

Дата нараджэння: 25 красавіка 1960

Дата затрымання: 5 кастрычніка 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Месца зняволення: СІЗА-1

Групы: Дзеячы культуры

Іншыя пазнакі: Пенсійны ўзрост

Справы: Пратэсты Мінск

Людміла Леанідаўна Шчамялёва — мастачка, удзельніца нацыянальных, міжнародных і персанальных выстаў. Член Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь. Работы мастачкі знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, галерэі Webkunsthaus ФРГ, прыватных калекцыях ЗША , Італіі, Францыі, Расіі, Галандыі, Ірландыі, Польшчы, Японіі, Грэцыі, Ізраіля, Іспаніі, Швейцарыі, Украіны, Чэхіі, Літвы, Аўстраліі, Германіі.

Яе затрымалі разам з мужам — мастаком Рымашэўскім — прыкладна ў пачатку кастрычніка 2024 года. Праз два тыдні яны так і не выйшлі на волю. Стала вядома, што іх абвінавачваюць паводле арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса.

Адрас для лістоў: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»