Дзмітрый Невяркевіч
Палітвязень
Дата нараджэння: 13 ліпеня 1982
Дата затрымання: 13 жніўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 243 Крымінальнага кодэкса — Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
- ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 357 Крымінальнага кодэкса — Замах на змову з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам
Вынік суда: 11 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Хрыпач Сяргей
Групы: Бізнесмены
Справы: Пратэсты Мінск, Справа Гайдукевіча
Дзмітрый Сяргеевіч Неверкевіч — фігурант справы аб падпале дома Гайдукевіча. Абвінавачваецца ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 2 арт. 243, ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 357, ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь
Дзмітрый — дырэктар "Europcar", кампаніі-партнёра "Uber" у Мінску. Вядома, што ў лістападзе 2020 года яго затрымлівалі паводле арт. 23.34 КаАП РБ за ўдзел у акцыях пратэсту.
У ноч на з 11 на 12 ліпеня 2021 года дом дэпутата Алега Гайдукевіча ў Мінскай вобласці ў вёсцы Сёмкава атакавалі кактэйлямі Молатава. Днём гэтага дня КДБ распачалі справу паводле ч. 1 арт. 289 КК РБ "Акт тэрарызму".
Утрымліваўся ў СІЗА-1.
У Мінскім гарадскім судзе 21 чэрвеня 2023 г. абвясцілі прысуд па гучнай крымінальнай справе, у тым ліку за спробу падпалу дома Алега Гайдукевіча ў чэрвені 2021 года. Суддзя Сяргей Хрыпач прызначыў Дзмітрыю Неверкевічу 11 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў на тэрмін пяць гадоў, штраф 3000 базавых велічынь.
Вярхоўны суд 29 верасня 2023 г. пачаў разглядаць апеляцыйныя скаргі палітвязняў па "справе Гайдукевіча". Працяг разглядаў быў 4 кастрычніка 2023 г. Вядома, што прысуд набыў моц і Дзмітрый пачаў адбываць пакаранне, месца зняволення высвятляецца.
3 лістапада 2023 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
Да 25 гадоў калоніі: па "справе Гайдукевіча" абвесцілі прысуд