Вадзім Пракоп'еў

Дата нараджэння: 4 снежня 1971

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму
  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
  • арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы
  • арт. 361-5 Крымінальнага кодэксу — Праходжанне навучання або іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: 25 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Хрыпач Сяргей, Крамянёўская Святлана

Іншыя пазнакі: Завочныя суды

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Вадзім Яўграфавіч Пракоп'еў - бізнесмен, заснавальнік і замкамандзіра палка "Пагоня". Знаходзіцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь.

Паводле версіі абвінавачання, з 14 ліпеня 2020 года да 6 студзеня 2022 года на тэрыторыі Беларусі, Турцыі, Польшчы, Украіны і іншых дзяржаў "была створана і дзейнічала арганізаваная злачынная група, асноўная мэта якой заключалася ва ўчыненні нявызначанай колькасці злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці. Злачынствы павінны былі здзяйсняць радыкальна настроеныя да дзейнай улады асобы, сярод якіх былыя дзейныя вайскоўцы, супрацоўнікі праваахоўных органаў, у першую чаргу падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння, спартсмены рукапашнага бою, бізнесмены і іншыя, хто падзяляў погляды захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам".

У Мінскім гарадскім судзе 21 чэрвеня 2023 года абвесцілі прысуд. Па справе праходзіць 18 абвінавачаных, з якіх 15 чалавек знаходзяцца пад вартай, а трох асудзілі завочна. Працэс цягнуўся чатыры з паловай месяцы. Суддзя Сяргей Хрыпач прызначыў Вадзіму Пракоп'еву — 25 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму завочна, штраф у адну тысячу базавых велічынь, пазбаўлены ўсіх воінскіх званняў.

Таксама па справе былі асуджаныя Ігар Чамякін, Дзяніс ХаміцэвічСяргей ЛісоўскіПётр ЮркевічПавел ЧыхінскіДзяніс ФілончыкВіталь Вайцяховіч (бацька)Анастасія Вайцяховіч (жонка сына) і Вольга Вайцяховіч (жонка Віталя)Уладзіслаў Вайцяховіч (сын)Уладзімір СавянкоўДзмітрый НевяркевічВольга ПятухМікалай РойСяргей СакалоўЭдуард ПястракАляксей Міхайлаў.

3 лістапада 2023 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".

Брэсцкі абласны суд напрыканцы 2023 года другі раз асудзіў завочна бізнесмена. Яго асудзілі да 25 гадоў калоніі і штрафу ў 37 тысяч рублёў (1000 базавых велічыняў) з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем функцый прадстаўніка ўлады, на пяць гадоў. Яго абвінавацілі паводле артыкулаў аб "распальванні іншай сацыяльнай варожасці" (ч. 1 арт. 130 КК), "удзеле ва ўзброеным фармаванні на тэрыторыі іншай дзяржавы" (ч. 3 арт. 361 КК), "паклёпе на Лукашэнку" (ч. 2 арт. 367 КК), "абразе Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады" (ч. 1 і 2 арт. 368, арт. 369 КК). Справу разглядала Святлана Крамянёўская.

Расійскія СМІ паведамілі, што МУС РФ шукае «арганізатараў беларускага экстрэмісцкага фармавання "Пагоня", якое рыхтавала баевікоў», — Вадзіма Пракоп'ева і Валера Сахашчыка.

Вадзіма Пракоп'ева ў трэці раз збіраюцца судзіць завочна. Яму інкрымінуюць ч. 2 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім), ч. 2 арт. 361-3 КК (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеянняў, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу), ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), арт. 361-5 КК (праходжанне навучання ці іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў экстрэмісцкай дзейнасці).

У дачыненні да васьмі "каліноўцаў" распачалі спецвытворчасць — іх збіраюцца судзіць завочна

Гаворка пра Аляксея Манчынскага, Рамана Яроменку, Паўла Кахновіча, Яўгена Каранкевіча, Аляксандра Пятроўскага, Яўгена Салохіна, Ягора Іспянькова, а таксама былога палітвязня Ціхана Клюкача.

Вадзіма Пракоп'ева асудзілі завочна другі раз да 25 гадоў калоніі

Брэсцкі абласны суд другі раз асудзіў завочна бізнесмена Вадзіма Пракоп'ева. Яго асудзілі да 25 гадоў калоніі і штрафу ў 37 тысяч рублёў (1000 базавых велічыняў) з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем функцый прадстаўніка ўлады, на пяць гадоў.

Да 25 гадоў калоніі: па "справе Гайдукевіча" абвесцілі прысуд

У Мінскім гарадскім судзе 21 чэрвеня 2023 года абвесцілі прысуд па гучнай крымінальнай справе, у тым ліку за спробу падпалу дома Алега Гайдукевіча ў чэрвені 2021 года.

"У сувязі з тым, што я падтрымаў прэзідэнта краіны". На судзе па справе аб тэрарызме дапыталі Алега Гайдукевіча

У Мінскім гарадскім судзе з 6 сакавіка 2023 года ідзе суд па гучнай крымінальнай справе, у тым ліку за спробу падпалу дома Алега Гайдукевіча ў чэрвені 2021 года.

"Захоп дзяржаўнай улады павінен быў адбыцца на фоне дэстабілізацыі грамадскага парадку": суд па справе аб тэрарызме, па якой праходзіць 18 чалавек

Мінскі гарадскі суд 6 сакавіка 2023 года пачаў судовы разгляд па гучнай крымінальнай справе, у тым ліку за спробу падпалу дома Алега Гайдукевіча ў чэрвені 2021 года.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»