Вольга Вайцяховіч

Палітзняволеная

Дата нараджэння: 12 чэрвеня 1974

Дата затрымання: 13 жніўня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму

Вынік суда: 11 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Хрыпач Сяргей

Месца зняволення: ПК № 4

Справы: Справа Гайдукевіча

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Вольга Пятроўна Вайцяховіч займалася нарошчваннем пазногцяў. Жыла ў Барысаве.

Вольгу затрымалі раніцай 13 жніўня 2021 г., у адзін час з мужам Віталём, сынам Уладзіславам і яго жонкай Анастасіяй. Ва ўсіх іх дома прайшлі ператрусы, а таксама на лецішчы, у гаражы.

У Вольгі і Віталя трое дзяцей, ёсць яшчэ дарослая дачка і малодшы сын, якому на момант затрымання бацькоў было 9 гадоў.

Паводле версіі абвінавачання, з 14 ліпеня 2020 года да 6 студзеня 2022 года на тэрыторыі Беларусі, Турцыі, Польшчы, Украіны і іншых дзяржаў "была створана і дзейнічала арганізаваная злачынная група, асноўная мэта якой заключалася ва ўчыненні нявызначанай колькасці злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці. Злачынствы павінны былі здзяйсняць радыкальна настроеныя да дзейнай улады асобы, сярод якіх былыя дзейныя вайскоўцы, супрацоўнікі праваахоўных органаў, у першую чаргу падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння, спартсмены рукапашнага бою, бізнесмены і іншыя, хто падзяляў погляды захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам".

Утрымлівалася ў СІЗА-1.

У Мінскім гарадскім судзе 21 чэрвеня 2023 года абвесцілі прысуд. Па справе праходзіць 18 абвінавачаных, з якіх 15 чалавек знаходзяцца пад вартай, а трох асудзілі завочна. Працэс цягнуўся чатыры з паловай месяцы. Суддзя Сяргей Хрыпач прызначыў Вользе Пятроўне Вайцяховіч —  11 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Таксама па справе былі асуджаныя Вадзім Пракоп'еў, Ігар Чамякін, Дзяніс ХаміцэвічСяргей ЛісоўскіПётр ЮркевічПавел ЧыхінскіДзяніс ФілончыкВіталь Вайцяховіч (бацька)Анастасія Вайцяховіч (жонка сына)Уладзіслаў Вайцяховіч (сын)Уладзімір СавянкоўДзмітрый НевяркевічВольга ПятухМікалай РойСяргей СакалоўЭдуард ПястракАляксей Міхайлаў.

Вярхоўны суд 29 верасня 2023 г. пачаў разглядаць апеляцыйныя скаргі палітвязняў па "справе Гайдукевіча". Працяг разглядаў быў 4 кастрычніка 2023 г. Вядома, што прысуд набыў моц і Вольга пачала адбываць пакаранне. 

3 лістапада 2023 г. унесена МУС у "спіс экстрэмістаў".

У пачатку лістапада 2023 г. пераведзеная ў ПК № 4

Маці робіць «нагаточкі», сын служыў у войску. Што вядома пра сям’ю, якую вінавацяць у тэрарызме за напад на дом Гайдукевіча

На «Беларусь 1» анансавалі чарговы фільм пад назвай «Неблагородное семейство».

Да 25 гадоў калоніі: па "справе Гайдукевіча" абвесцілі прысуд

У Мінскім гарадскім судзе 21 чэрвеня 2023 года абвесцілі прысуд па гучнай крымінальнай справе, у тым ліку за спробу падпалу дома Алега Гайдукевіча ў чэрвені 2021 года.

"У сувязі з тым, што я падтрымаў прэзідэнта краіны". На судзе па справе аб тэрарызме дапыталі Алега Гайдукевіча

У Мінскім гарадскім судзе з 6 сакавіка 2023 года ідзе суд па гучнай крымінальнай справе, у тым ліку за спробу падпалу дома Алега Гайдукевіча ў чэрвені 2021 года.

"Захоп дзяржаўнай улады павінен быў адбыцца на фоне дэстабілізацыі грамадскага парадку": суд па справе аб тэрарызме, па якой праходзіць 18 чалавек

Мінскі гарадскі суд 6 сакавіка 2023 года пачаў судовы разгляд па гучнай крымінальнай справе, у тым ліку за спробу падпалу дома Алега Гайдукевіча ў чэрвені 2021 года.

Адрас для лістоў: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»