Уладзімір Савянкоў
Палітвязень
Дата нараджэння: 21 студзеня 1977
Дата затрымання: 2 снежня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму
Вынік суда: 16 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Хрыпач Сяргей
Групы: Сілавікі
Справы: Справа Гайдукевіча
Заява аб прызнанні палітвязнем
Уладзімір Мікалаевіч Савянкоў – дэпутат Пушкінскай выбарчай акругі №9 (аграгарадок Калодзішчы) 27 склікання. Затрыманы за спробу атакі на ГАМ-2 Фрунзенскага РУУС у Мінску 16 жніўня 2021 года. Па справе былі затрыманы не менш як 5 чалавек. Па наяўнай інфармацыі, былы камандзір АМАП.
Паводле версіі абвінавачання, з 14 ліпеня 2020 года да 6 студзеня 2022 года на тэрыторыі Беларусі, Турцыі, Польшчы, Украіны і іншых дзяржаў "была створана і дзейнічала арганізаваная злачынная група, асноўная мэта якой заключалася ва ўчыненні нявызначанай колькасці злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці. Злачынствы павінны былі здзяйсняць радыкальна настроеныя да дзейнай улады асобы, сярод якіх былыя дзейныя вайскоўцы, супрацоўнікі праваахоўных органаў, у першую чаргу падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння, спартсмены рукапашнага бою, бізнесмены і іншыя, хто падзяляў погляды захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам".
Утрымліваўся ў СІЗА-1.
У Мінскім гарадскім судзе 21 чэрвеня 2023 года абвесцілі прысуд. Па справе праходзіць 18 абвінавачаных, з якіх 15 чалавек знаходзяцца пад вартай, а трох асудзілі завочна. Працэс цягнуўся чатыры з паловай месяцы. Суддзя Сяргей Хрыпач прызначыў Уладзіміру Мікалаевічу Савянкову — 16 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з адбыццём першых пяці гадоў ва ўмовах турмы, пазбаўлены воінскага звання.
Таксама па справе былі асуджаныя Вадзім Пракоп'еў, Ігар Чамякін, Дзяніс Хаміцэвіч, Сяргей Лісоўскі, Пётр Юркевіч, Павел Чыхінскі, Дзяніс Філончык, Віталь Вайцяховіч (бацька), Анастасія Вайцяховіч (жонка сына) і Вольга Вайцяховіч (жонка Віталя), Уладзіслаў Вайцяховіч (сын), Дзмітрый Невяркевіч, Вольга Пятух, Мікалай Рой, Сяргей Сакалоў, Эдуард Пястрак, Аляксей Міхайлаў.
Вярхоўны суд 29 верасня 2023 г. пачаў разглядаць апеляцыйныя скаргі палітвязняў па "справе Гайдукевіча". Працяг разглядаў быў 4 кастрычніка 2023 г. Вядома, што прысуд набыў моц і Уладзімір пачаў адбываць пакаранне, месца зняволення высвятляецца.
3 лістапада 2023 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
Да 25 гадоў калоніі: па "справе Гайдукевіча" абвесцілі прысуд
"У сувязі з тым, што я падтрымаў прэзідэнта краіны". На судзе па справе аб тэрарызме дапыталі Алега Гайдукевіча
"Захоп дзяржаўнай улады павінен быў адбыцца на фоне дэстабілізацыі грамадскага парадку": суд па справе аб тэрарызме, па якой праходзіць 18 чалавек