Сяргей Яфімаў
асуджаны на 3 гады калоніі
Дата нараджэння: 1 чэрвеня 1991
Дата затрымання: 9 жніўня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 364 Крымінальнага кодэксу - Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Месца зняволення: СІЗА-3

Сяргей Яфімаў - жыхар Гомеля, асуджаны на 3 гады калоніі па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса (гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі).
Згодна з абвінавачваннем, у Гомелі ўвечары 9 жніўня ў раёне сквера Кірылы Тураўскага ён падбег да супрацоўніка АМАПа, распыліў пярцовы газ яму ў твар з газавага балончыка і ўдарыў яго ў галаву. На дапамогу міліцыянту падбеглі двое калег і спрабавалі затрымаць нападніка, той спрабаваў вырвацца, распыляў газ і нанёс аднаму з супрацоўнікаў "не менш за дзевяць удараў у вобласць галавы і тулава". Доказам у судзе з'явіліся паказанні пацярпелых міліцыянтаў, а таксама відэа, знятае камерамі відэаназірання на плошчы Леніна ў Гомелі.
На судзе Сяргей распавёў, што нападаць на міліцыянтаў у той вечар не збіраўся, але спалохаўся, што пачнуцца затрыманні, расхваляваўся, стаў уцякаць, а калі наткнуўся на амапаўцаў, дастаў балончык і распыліў.
![]()
Тры гады калоніі агульнага рэжыму: у Гомелі асудзілі Сяргея Яфімава
Заключэнне экспертаў і юрыстаў ПЦ «Вясна» па крымінальнай справе Сяргея Яфімава па арт. 364 КК