Сяргей Волкаў

актор, валанцёр

Палітвязень

Дата нараджэння: 21 жніўня 1977

Дата затрымання: 5 траўня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Філонік Вера

Пракурор: Дайнэка Міхаіл, Ляшок Сцяпан

Месца зняволення: ПК № 17

Групы: Дзеячы культуры

Справы: Пратэсты Пінск

Сімвалічны/ая хросны/ая: Моніка Грутэрс, дэпутатка Бундэстага Германіі

Сяргей Валер'евіч Волкаў — актор Палесскага драмтэатру, валанцёр. Яго ведаюць у Пінску як арганізатара культурніцкіх мерапрыемстваў і валанцёра гарадской бальніцы; ён выхоўвае дзіця з інваліднасцю. Быў затрыманы пятага траўня, меркавана, паводле "Пінскай справы" і змешчаны ў СІЗА №6 у Баранавічах.

Сяргею прад'явілі абвінавачванне па справе аб масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу), узбуджанай па падзеях у Пінску ў ноч пасля выбараў 9 жніўня. 

"А чаго яму весяліцца? З акторскага асяроддзя трапіць у турму…"

Навінамі пра Сяргея Волкава дзеліцца ягоная жонка Таццяна.

У Брэсце пачаўся суд над другой партыяй абвінавачаных па "Пінскай справе"

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 31 траўня распачаўся разгляд крымінальнай справы па масавых беспарадках у Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года ў дачынні да ячшэ 11 чалавек.

Ад 4 да 5,5 гадоў пазбаўлення волі запрасіў пракурор для яшчэ 10 фігурантаў "Пінскай справы"

Падчас спрэчак бакоў дзяржабвінаваўца ўказаў, што ўсе абвінавачаныя ў судзе заявілі, што з розных прычын знаходзіліся каля Пінскага гарвыканкама ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года.

“Феміда выраніла шалі, але не хочацца, каб яна яшчэ і заплакала”. Што казалі палітвязні ў апошнім слове па "Пінскай справе"

ПЦ "Вясна" прыводзіць пазіцыю абаронцаў і апошнія словы абвінавачаных.

У Брэсце вынеслі прысуды другой партыі абвінавачаных па "Пінскай справе"

6 ліпеня у судзе Маскоўскага раёна г. Брэста агучаны прысуд у дачыненні да другой партыі абвінавачаных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года.

Адрас для лістоў: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»