Віктар Мярзлікін
Палітвязень
Дата нараджэння: 21 лістапада 2002
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 5 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Чарапанава Святлана
Месца зняволення: СІЗА-1
Справы: Пратэсты Мінск
Заява аб прызнанні палітвязнем
Віктар Васільевіч Мярзлікін быў асуджаны ў Мінскім гарадскім судзе паводле ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы), ч. 3 арт. 361 КК (Заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), ч. 2 арт. 367 КК (Паклёп у дачыненні да Лукашэнкі), ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
З 24 па 28 чэрвеня 2024 года справу разглядала суддзя Чарапанава Святлана. Прысуд - 5 гадоў пазбаўлення волі.
26 ліпеня 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
У жніўні 2024 г. унесены КДБ у "спіс тэрарыстаў".