Цімур Піпія
футбольны заўзятар
Палітвязень
Дата нараджэння: 16 студзеня 1990
Дата затрымання: 25 верасня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Вынік суда: 6 гадоў, 3 месяцы і 2 дні
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Бандарэнка Святлана
Пракурор: Бізюк Раман, Сініцкі Фёдар
Месца зняволення: ПК № 15
Справы: Пратэсты Мінск
Цімур Важавіч Піпія — футбольны заўзятар клуба "МТЗ-РІПА". Ягоны брат — таксама палітзняволены Тамаз Піпія.
Быў затрыманы 25 верасня 2020 г. ў Мінску ў раёне вуліцы Аэрадромнай, калі ён чакаў напарніка, каб паехаць з ім на працу.
На Цімура была заведзена крымінальная справа па падазрэнні ў арганізацыі масавых беспарадкаў 23 верасня, пасля таемнай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі.
Цімур быў падазраваны па ч. 1 арт. 293 КК, але абвінавачванне прад'явілі па ч. 1 арт. 342, ч. 2 арт. 293 і арт. 364 Крымінальнага кодэкса за падзеі 10 жніўня і 23 верасня, а таксама па арт. 419 КК.
2 ліпеня 2021 года асуджаны на 6 гадоў 3 месяцы і 2 дні калоніі ўзмоцненага рэжыму.
У лютым 2023 г. стала вядома, што Цімуру за год у папраўчай калоніі № 15 ніводнага разу не дазволілі сустрэцца з роднымі, а таксама да яго не пускалі адваката.
Хроніка судовага працэсу:
Пушкінская, Няміга і Серабранка. За якія падзеі судзяць братоў Піпія, Шышлова і Болтуця?
Ніхто з абвінавачаных не прылічаў сябе да "радыкалаў" ці "фашыстаў". У судзе па справе антыфашыстаў дапыталі сведак
"Я супрацоўнік сам разумееш якога падраздзялення". У пісьмовых матэрыялах па справе антыфашыстаў аператыўныя апытанні, праслухоўка
"Я разумеў: ідзе марш незадаволеных тым, што адбываецца ў нашай краіне". У судзе па масавых беспарадках дапытваюць абвінавачаных
"Я не дзейнічаў ні па якіх загадах, у мяне ўласная грамадзянская пазіцыя". У судзе дапыталі братоў Цімура і Тамаза Піпія
Ад 5 да 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму запрасіў пракурор для Тамаза і Цімура Піпія, Дзяніса Болтуця і Віталя Шышлова
"Пачуццё віны толькі перад людзьмі, якія знаходзяцца ў залі". Абвінавачаныя ў масавых беспарадках выступілі з апошнім словам у судзе
У Мінску вынеслі прысуды антыфашыстам Цімуру і Тамазу Піпія, Дзянісу Болтуцю і Віталю Шышлову
Палітзняволеных антыфашыстаў Дзяніса Болтуця і Цімура Піпія пазбавілі ў калоніях перадач
"Улада пачынае пазбаўляцца ад фанатаў". Двое братоў і іх сябар сталі фігурантамі справы аб масавых беспарадках пасля інаўгурацыі Лукашэнкі