Яўген Люльковіч

Палітвязень

Дата нараджэння: 21 жніўня 1994

Дата затрымання: 21 лістапада 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 8 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Мазураў Сяргей

Месца зняволення: ПК № 3

Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Сафі Ліперт, дэпутатка дацкага парламента

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Яўген Анатольевіч Люльковіч быў затрыманы 21 верасня 2021 года. Пасля шматлікіх адміністрацыйных арыштаў 21 лістапада яго перазатрымалі ўжо паводле крымінальнай справы. Яму прад'явілі абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) і арт. 130 (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо сацыяльнай варожасці ці варажнечы).

Яўген утрымліваўся ў СІЗА-1, у сярэдзіне траўня 2022 г. стала вядома аб пераводзе ў СІЗА магілёўскай Турмы № 4.

Разгляд справы распачаўся 16 чэрвеня 2022 г. у Магілёўскім абласным судзе. 20 чэрвеня Яўгену па сукупнасці злачынстваў прызначанае канчатковае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 8 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

3 верасня 2022 г. Яўгена этапавалі з магілёўскага СІЗА ў ПК № 3 (Віцьба).

У сярэдзіне верасня 2022 г. КДБ уключыў палітвязня ў спіс асобаў, "датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".

Палітвязню Яўгену Люльковічу прысудзілі восем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

Справу разглядаў суддзя Сяргей Мазураў.

 

Адрас для лістоў: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»