Васіль Верамейчык
Палітвязень
Дата нараджэння: 11 жніўня 1990
Дата затрымання: 14 лістапада 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 366 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак
Групы: Ваенныя
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Васіль Аляксандравіч Верамейчык — былы ваяр палка Каліноўскага, якога В'етнам выдаў Беларусі.
Паведамлялася, што мужчына апынуўся ў Азіі, бо Літва прызнала яго пагрозай нацыянальнай бяспецы і забараніла ўезд у Еўрасаюз. "Каліноўца" даставілі ў Беларусь увечары 14 лістапада пад канвоем з трох чалавек. Паводле інфармацыі motolko.help, затрыманага даставілі ў Беларусь на рэйсе а/к Белавія (B2978) з Масквы ўвечары 14 лістапада. Гэты самалёт прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск" у 23:48.
Таксама вядома, што відэа з Верамейчыкам, якое апублікавалі прапагандысты, чакана, з’яўляецца пастановачным — яно знята ў іншым самалёце і ў іншы час.
За "ўдзел у пагромах і спробу падпалу аўтамабіля супрацоўнікаў пракуратуры" ў дачыненні да яго была ўзбуджаная крымінальная справа паводле ч.1 арт. 366 (гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі) Крымінальнага кодэкса.
Мужчына з'яўляўся сябрам Каардынацыйнай рады. Офіс Святланы Ціханоўскай выказаў рашучы пратэст у сувязі з гэтым.
"Гэты крок з'яўляецца часткай працяглай рэпрэсіўнай палітыкі рэжыму Лукашэнкі, які не спыняецца перад нічым, каб пераследаваць сваіх апанентаў, у тым ліку тых, хто змагаецца за свабоду і дэмакратыю, а таксама тых, хто абараняе Еўропу ад агрэсіі Расіі", — гаворыцца ў заяве.