Арцём Сакаў
член ініцыятыўнай групы па вылучэнні ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай
Дата нараджэння: 25 жніўня 1994
Дата затрымання: 31 траўня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя масавых беспарадкаў
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
арт. 191 Крымінальнага кодэкса — Перашкаджэнне ажыццяўленню выбарчых правоў
арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 16 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Доля Мікалай
Пракурор: Мікушаў Дзяніс
Месца зняволення: ПК № 17
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны/ая хросны/ая: Гідэ Енсэн, старшыня Камітэта па правах чалавека і гуманітарнай дапамозе ў Бундэстагу

Арцём Мікалаевіч Сакаў — член ініцыятыўнай групы па вылучэнні ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Арцём быў затрыманы 31 траўня 2020 года ў сваёй уласнай кватэры — за інцыдэнт з Сяргеем Ціханоўскім, які адбыўся 29 траўня ў Гродне на адным з пікетаў па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую. Ён быў адным з аператараў youtube-канала "Страна для жизни".
Арцёму выстаўленыя абвінавачванні паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса, а таксама ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў); ч. 3 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці); ч. 2 арт. 191 (перашкода працы ЦВК).
14 снежня 2021 быў вынесены прысуд Арцёму Сакаву: 16 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
31 траўня 2022 у Вярхоўным судзе ў закрытым рэжыме пачалі разглядаць апеляцыйныя скаргі шасці фігурантаў "справы Ціханоўскага". На наступны дзень суд пастанавіў пакінуць прысуды без зменаў.
Для адбыцця пакарання Арцём Сакаў быў этапаваны ў ПК № 17.
![]()
Ад 14 да 18 гадоў калоніі. Вынесены прысуды па "справе Ціханоўскага"
![]()
У "справе Ціханоўскага" змяніўся суддзя. Што вядома пра яго і ці будзе справа разглядацца з пачатку?
![]()
Крымінальная справа за гвалт да міліцыянтаў: вобшукі, затрыманні і новы фігурант справы
![]()
Палітвязень Арцём Сакаў ужо тры тыдні не выходзіць на сувязь