Ларыса Шчыракова
Палітзняволеная
Дата нараджэння: 13 красавіка 1973
Дата затрымання: 6 снежня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
- арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса — Дыскрэдытацыя Беларусі
Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Доля Мікалай
Месца зняволення: ПК № 4
Іншыя пазнакі: Адзінокія бацькі
Групы: Журналісты
Заява аб прызнанні палітзняволенай
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Вэндзі Чэмберлен — чалец Палаты абшчын ад ліберальных дэмакратаў
Ларыса Фёдараўна Шчыракова — былая журналістка, была затрымана ўвечары 6 снежня 2022 г. пасля ператрусу ў доме.
Сына Ларысы ў той жа дзень забралі ў прытулак. Былы муж палітзняволенай, які апошнія гады жыў у Навасібірску, сабраў неабходныя дакументы і 23 снежня забраў Святаслава. Іншым сваякам хлопчыка не аддавалі. Пакуль сын з бацькам будуць жыць у Гомелі.
На Ларысу завялі крымінальную справу паводле арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь). Жанчыну змясцілі ў гомельскі СІЗА.
16 студзеня 2023 г. у судзе Навабеліцкага раёна Гомеля ў закрытым рэжыме адбыўся разгляд скаргі журналісткі на затрыманне і змяшчэнне пад варту. Суддзя Аляксандр Зінчук скаргу не задаволіў.
23 чэрвеня 2023 г. стала вядома, што пракуратура Гомельскай вобласці накіравала ў Гомельскі абласны суд крымінальную справу ў дачыненні палітзняволенай журналісткі.
Паводле матэрыялаў следства, Ларыса “са жніўня 2020 года па снежань 2022 года, выкарыстоўваючы напружаную грамадскую сітуацыю і імкнучыся дэстабілізаваць абстаноўку ў краіне, праз розныя месенджары і ўліковыя запісы ў сацсетках прадаставіла для размяшчэння і размясціла ў сетцы Інтэрнэт, у тым ліку на дэструктыўных рэсурсах, інфармацыйныя матэрыялы з загадзя ілжывымі звесткамі, якія дыскрэдытавалі Рэспубліку Беларусь”.
Ларысе Шчыраковай канчаткова прад'яўленыя абвінавачванні паводле арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь), ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці і тое ж дзеянне, якое ажыццяўляецца паўторна).
Яна ж, па меркаванні пракуратуры, "ажыццяўляла збор, стварэнне, апрацоўку, захоўванне і перадачу аўдыё -, відэа -, фота - і тэкставай інфармацыі, для далейшага выкарыстання ў мэтах забеспячэння экстрэмісцкай дзейнасці інфармацыйнага рэсурсу «Вясна» і экстрэмісцкага фарміравання «Белсат»".
Па складзе прад’яўленых абвінавачанняў журналістцы можа пагражаць да сямі гадоў зняволення. Суд над жанчынай пройдзе ў Гомельскім абласным судзе меркавана напрыканцы ліпеня 2023 г.
7 чэрвеня 2023 г. у палітзняволенай журналістцы памерла маці. Ларысу не адпусцілі на пахаванне.
Гомельскі абласны суд 27 ліпеня 2023 г. пачынае разгляд крымінальнай справы Ларысы Шчыраковай. Судовы працэс будзе праходзіць у закрытым рэжыме. Справу прызначаны разглядаць суддзя Мікалай Доля.
31 жніўня 2023 г. Ларысу асудзілі на тры з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Часткова канфіскавана маёмасць. Таксама ёй трэба сплаціць штраф у памеры 100 б.в.
Ларыса Шчыракова не будзе падаваць апеляцыйную скаргу ў Вярхоўны суд на вырак, вынесены ёй Гомельскім абласным судом. Напрыканцы верасня 2023 г. Шчыракову этапавалі з СІЗА ў жаночую папраўчую калонію № 4.
22 верасня 2023 г. МУС унесла Ларысу ў "спіс экстрэмістаў".
Ларысу Шчыракову асудзілі за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці і дыскрэдытацыю Беларусі
Найбуйнейшае аб’яднанне журналістаў у Еўропе назвала суд над Шчыраковай непрымальным
У Гомелі пачынаецца закрыты суд над журналісткай Ларысай Шчыраковай
Справа палітзняволенай журналісткі Ларысы Шчыраковай перададзеная ў суд
Па складзе прад’яўленых абвінавачанняў журналістцы можа пагражаць да сямі гадоў зняволення.
Як пачуваецца за кратамі палітзняволеная былая журналістка Ларыса Шчыракова