Арцём Мазанік
Палітвязень
Дата нараджэння: 8 студзеня 1990
Дата затрымання: 12 студзеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных
Вынік суда: 8 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Хрыпач Сяргей
Месца зняволення: ПК № 15
Групы: IT-спецыялісты
Справы: Пратэсты Мінск
Заява аб прызнанні палітвязнем
Арцём Уладзіміравіч Мазанік — праграміст, быў затрыманы 12 студзеня 2022 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу), за ўдзел у дзвюх акцыях пратэсту. Таксама яго абвінавацілі ў незаконным зборы і распаўсюдзе персанальных звестак (ч. 3 арт. 203-1 КК), закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы (ч. 3 арт. 361 КК), дапамаганні ў распальванні варожасці (ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130 КК).
Утрымліваецца ў СІЗА-1 да суда.
У 2020 годзе Арцём распрацаваў мабільную аплікацыю Belscan, з дапамогай якой распаўсюджваў інфармацыю пра прыватнае жыццё і персанальныя звесткі сілавікоў і прадстаўнікоў улады. Акрамя таго, яна дазваляла вызначаць вытворцаў тавараў па штрых-коду і правяраць іх прыналежнасць да прадпрыемстваў, што падтрымліваюць дзеючую ўладу. Следчы камітэт лічыць, што праграма таксама ўтрымлівала заклікі да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі.
22 ліпеня 2022 г. КДБ унёс Арцёма ў спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці.
Справу палітвязня пачалі разглядаць 23 верасня 2022 г. у Мінгарсудзе. 30 верасня суддзя Сяргей Хрыпач прызнаў Арцёма Мазаніка вінаватым і прызначыў яму зняволенне тэрмінам на 8 гадоў у калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Напрыканцы кастрычніка палітвязня этапавалі ў магілёўскую ПК № 15.
За стварэнне прыкладання BelScan, а таксама ўдзел у акцыях пратэсту праграміста асудзілі на восем гадоў калоніі
Працягваецца працэс над праграмістам Арцёмам Мазанікам, які распрацаваў у 2020 годзе мабільную аплікацыю Belscan
У суд перададзеная крымінальная справа праграміста, які распрацаваў прыкладанне для дэананімізацыі прадстаўнікоў улады
Дадатак Belscan змяшчаў функцыю пошуку па прозвішчы, імені і імені па бацьку, а таксама месца працы.
Прадпрымальніку, які распрацаваў прыкладанне для распаўсюджвання інфармацыі аб сілавіках, прад’яўленае абвінавачанне