Іван Пацко

Палітвязень

Дата нараджэння: 30 ліпеня 1999

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Пакунова Вікторыя

Справы: Пратэсты Баранавічы

Іван Аляксандравіч Пацко быў асуджаны на адзін год і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

У судзе Баранавіцкага раёна і Баранавіч 31 траўня 2024 года агучылі вырак паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Справу з 7 траўня разглядала Вікторыя Пакунова. Да пазбаўлення волі асудзілі адразу восемь чалавек: Канстанціна Калягу, Эрыка Каласоўскага, Івана Пацко, Аляксандра Лаўрушчыка, Івана Дрыка, Паўла Сергіені, Дзмітрыя Філіповіча, Арцёма Лапіча

9 жніўня 2024 года ў Брэсцкім абласным судзе разгледзяць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Сянько Руслана.

13 верасня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Утрымліваўся ў СІЗА № 6. Актуальны адрас высвятляецца. 

У Баранавічах яшчэ 8 чалавек асудзілі да калоніі за ўдзел у жнівеньскіх акцыях пратэсту ў 2020 годзе

У судзе Баранавіцкага раёна і Баранавіч 31 траўня 2024 года агучылі вырак трэцяй групе за ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года.

Падчас хапуну ў Баранавічах затрымалі не менш за восем чалавек

Сілавікі зладзілі хапун у Баранавічах і затрымалі не менш за восем чалавек. Іх вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах у 2020 годзе.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»