Жанна Волкава

Палітзняволеная

Дата нараджэння: 4 ліпеня 1979

Дата затрымання: 11 траўня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Харошка Алег

Месца зняволення: ПК № 4

Справы: Пратэсты Гомель

Жанну Пятроўну Волкаву затрымалі ў школе № 63, куды жанчына прыйшла для сустрэчы з настаўніцай яе дзіцяці 11 траўня. Па паведамленнях СМІ, падчас пратэстаў 2020 года міліцыя затрымлівала Волкаву па адміністрацыйных артыкулах.

Цяпер Жанна Волкава знаходзіцца ў гомельскім СІЗА.

Закрытае пасяджэнне ў Гомельскім абласным судзе прызначанае на 9 кастрычніка 2023 г. Суддзя Алег Харошка.

18 кастрычніка 2023 г. вынесены прысуд  палітзняволенай. Яе абвінавацілі па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 367  (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 1 арт. 342  (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы) і ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Суд вынес жанчыне пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на тры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

5 студзеня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі Жаны на закрытым пасяджэнні. Старшыня судовай калегіі Уладзімір Давыдаў.

19 студзеня 2024 г. унесена МУС у "спіс экстрэмістаў".

У лютым 2024 г. пераведзена з СІЗА № 3 у ПК № 4

Маці дваіх дзяцей асудзілі ў Гомелі па шэрагу пратэсных артыкулаў

Суд вынес жанчыне пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на тры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

У Гомелі па шэрагу артыкулаў, у тым ліку і "па справе Зэльцэра", судзяць маці дваіх дзяцей

Жанну Волкаву затрымалі 11 траўня 2023 года ў школе № 63, куды жанчына прыйшла для сустрэчы з настаўніцай яе дзіцяці.

Адрас для лістоў: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»