Аляксандр Ганчароў

Палітвязень

Дата нараджэння: 11 кастрычніка 1973

Дата затрымання: 11 кастрычніка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы

Вынік суда: 5 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Міснік Алена

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне

Справы: Данаты

Аляксандр Анатолеевіч Ганчароў праз банкаўскі перавод перавёў грашовыя сродкі на фінансаванне дзейнасці “Палка імя Кастуся Каліноўскага”.

Паводле інфамацыі Герпракуратуры, на падставе ч. 2 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (у рэдакцыі ад 20 красавіка 2016 года) у Мінскім абласным судзе 1 снежня 2023 года Ганчарову было прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін пяць гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. 

22 снежня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Утрымліваўся ў СІЗА-1, актуальны адрас высвятляецца.

Пяць год калоніі за грашовы перавод "Палку імя Кастуся Каліноўскага"

Мінскі абласны суд 1 снежня 2023 года вынес прысуд Аляксандру Ганчарову, якога абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»