Вольга Радзівонава
Палітзняволеная
Дата затрымання: 7 сакавіка 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса — Дыскрэдытацыя Беларусі
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Галаўкова Вера
Месца зняволення: СІЗА-1
Групы: Журналісты
Журналістку Вольгу Аляксандраўну Радзівонаву затрымалі 7 сакавіка 2024 года. Падчас утрымання ў СІЗА № 1 яе накіроўвалі на псіхіятрычную экспертызу ў лякарню ў Навінках. Хворая маці Вольгі, якой больш за 80 гадоў, мае патрэбу ў пастаянным доглядзе.
Вольгу абвінавачваюць паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса:
- ч. 1 і 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі),
- арт. 369-1 (Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь),
- ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы),
- ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса.
Яе пачалі судзіць у Мінскім гарадскім судзе 16 лістапада 2024 года. Справу разглядала суддзя Вера Галаўкова. 27 лістапада 2024 г. разгляд яе справы працягнуўся. 10 снежня 2024 г. Галаўкова агучыла прысуд Вользе — 4 гады пазбаўлення волі з адбыццём у папраўчай калоніі агульнага рэжыму.
Згодна з Генпракуратурай, палітзняволеная падрыхтавала для нямецкага выдання "Die Tageszeitung" шэраг артыкулаў, у якіх знайшлі "выказванні, накіраванымі на распальванне нацыянальнай і сацыяльнай варожасці і варожасці, дыскрэдытацыю Рэспублікі, а таксама паклёп і абразы ў дачыненні да Лукашэнкі". Паведамляецца таксама, што Вользе прысудзілі, акрамя пазбаўлення волі, штраф у памеры 100 базавых велічынь (на момант суда 4 тысячы рублёў). Таксама з журналісткі спагнаны прыбытак, які, па версіі Генпракуратуры, "атрыманы злачынным шляхам".
Журналістку Вольгу Радзівонаву асудзілі да чатырох гадоў калоніі