Марыя Калеснікава
Cябра прэзідыума Каардынацыйнай рады, кіраўніца выбарчага штаба Віктара Бабарыкі
Дата нараджэння: 24 красавіка 1982
Дата затрымання: 7 верасня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 361 Крымінальнага кодэксу - Заклікі да дзеяньняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
Месца зняволення: СІЗА-1

Cябра прэзідыума Каардынацыйнай рады, кіраўніца выбарчага штаба Віктара Бабарыкі.
Марыя Аляксандаўна Калеснікава родам з Мінска. Па яе ўласных расказах, яе бацька Аляксандр Калеснікаў служыў на падводнай лодцы і выкладаў у авіяцыйным каледжы. Маці — таксама інжынэр.
У 2007 годзе Марыя Калеснікава пераехала ў Германію. Спачатку вучылася ў Вышэйшай школе музыкі ў Штутгарце, а пасля прымала ўдзел у канцэртах, займалася арганізацыяй міжнародных культурных праектаў як там, так і ў роднай краіне. Шмат падарожнічала — цікавілася культурнымі выставамі і фестывалямі ў Італіі, Польшчы і Літве. Жывучы ў Германіі, Марыя кожны дзень тэлефанавала сям'і.
У 2017 годзе Белгазпрамбанк, старшынёй праўлення якога быў вядомы ў краіне банкір Віктар Бабарыка, купіў тры пустых цэха Мінскага станкабудаўнічага завода. Былыя завадскія памяшканні пераабсталявалі ў культурны хаб — Ok16. Як тады казалі, гэта месца павінна было стаць інкубатарам культурных праектаў і эканамічных інструментаў будучыні. Арт-дырэктарам праекта стала Марыя Калеснікава.
Тады Калеснікава казала, што мэта такіх праектаў — прыцягваць людзей, неабыякавых да мастацтва, да абмеркавання сацыяльных праблем, фарміраваць звычку наведваць культурныя мерапрыемствы і жаданне марнаваць грошы на мастацтва і ўражанні ад яго.
Менавіта дзякуючы гэтаму праекту банкір Віктар Бабарыка пазнаёміўся з Марыяй Калеснікавай. 12 мая Бабарыка высунуў сваю кандыдатуру для ўдзелу ў выбарах прэзідэнта. І менавіта тады ж Марыя Калеснікава вырашыла, што таксама падтрымае Бабарыка.
Марыя была выкрадзеная 7 верасня ў Мінску і разам з яшчэ дзвюма сябрамі Каардынацыйнай рады, Антонам Радненковым і Іванам Краўцовым, гвалтоўна прывезеная на беларуска-украінскую мяжу для выдварэння з краіны. Аднак парваўшы свой пашпарт на памежным пераходзе і выскачыўшы з аўтамабіля, Марыя Калеснікава перашкодзіла рэалізаціі спецаперацыі сілавікоў.
9 верасня стала вядома, што жанчына затрыманая і падазраецца ў крымінальным злачынстве па ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).
12 верасня стала вядома, што Марыю Калеснікаву перевялі ў СІЗА г. Жодзіна.
21 снежня стала вядома, што па паручэнні Генпракуратуры Следчы камітэт распачаў крымінальную справу аб змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам (частка 1 артыкула 357 КК) супраць членаў Каардынацыйнага савета. Таксама Марыя Калеснікава стала фігуранткай крымінальнай справы аб стварэнні экстрэмісцкага фарміравання (артыкул 361-1 КК), таксама ўзбуджанай супраць Каардынацыйнай рады.
Ноччу 8 студзеня Марыю перавялі ў СІЗА-1 у Мінск.
11 лютага стала вядома, што Максіму Знаку і Марыі Калеснікавай выставілі новыя абвінавачванні: змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 КК), стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і кіраўніцтве ім (ч.1 арт. 361-1 КК).
![]()
Калеснікава звярнулася ў СК: мне пагражалі, надзелі на галаву мяшок
![]()
«Я кожную раніцу бяру рыдлёўку і капаю»