Руслан Прахарэнка
Палітвязень
Дата нараджэння: 29 ліпеня 1972
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
- арт. 406 Крымінальнага кодэкса — Неданясенне пра злачынства
Вынік суда: 10 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Бобыраў Вадзім
Месца зняволення: СІЗА-3
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Руслан Андрэевіч Прахарэнка жыхар вёскі Уза Гомельскага раёна.
20 траўня 2024 году агучаны прысуд. Васіль Прохараў асуджаны да 11 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі. Ягоная жонка Ларыса і сын Павел атрымалі па восем гадоў зняволеньня. Яшчэ аднаму фігуранту справы, Руслану Прахарэнку, прысудзілі 10 гадоў калёніі. Пра лёс пятага фігуранта справы, Фёдара Аксёненка, нічога не вядома.
Іх абвінавачвалі паводле ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве), ч. 1 арт. 130 (распальваньне варожасці), ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 1 арт. 406 (неданясенне пра злачынства) Крымінальнага кодэксу. Працэс праходзіў у закрытым рэжыме з 20 траўня, справу разглядаў Гомельскі абласны суд. Суддзя — Вадзім Бобыраў.
Удзельнікі закрытага працэсу маюць падпіскі аб невыдаванні. З неафіцыйнай крыніцы Свабодзе вядома, што крымінальная справа тычыцца фатаграфаваньня розных аб’ектаў на тэрыторыі Беларусі, а за фігурантамі справы нейкі час перад арыштам сачылі спецслужбы.
30 жніўня 2024 года ў закрытым слуханні разгледзяць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Каршуновіч Павел Іванавіч.
6 верасня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Памылка СМІ: асуджаны за палітыку ў Гомелі не быў настаўнікам беларускай мовы з Нароўлі. Шасцёра жыхароў Гомельшчыны папоўнілі спіс “экстрэмістаў”
У Гомелі вынесены жорсткі прысуд палітзняволеным: сям'і і настаўніку беларускай мовы і літаратуры