Андрэй Салапура

Палітвязень

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Скалковіч Марына

Справы: Пратэсты Брэст

Андрэй Аляксандравіч Салапура быў абвінавачаны ў тым, што 10 жніўня 2020 года ўдзельнічаў у пратэстах у Брэсце. На яго была заведзена крымінальная справа паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу. 

22 і 24 траўня 2024 года справа была разгледжана ў судзе Маскоўскага раёна Брэста, у выніку Андрэя асудзілі да 1 года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

23 ліпеня 2024 г. будзе разгледжана апеляцыя на прысуд. Старшыня судовай калегіі Груда Кацярына.

Утрымліваўся ў СІЗА № 7, актуальны адрас невядомы.

Да 1,5 года калоніі. Яшчэ пяць чалавек асудзілі за ўдзел у пратэстах 10 жніўня 2020 у Брэсце

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 24 траўня адразу пяць чалавек абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак).

За ўдзел у пратэстах затрымалі жыхара Брэста

На «пакаяльным відэа» берасцеец кажа, што яго затрымалі за ўдзел у «несанкцыянаваных мітынгах».

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»