Алена Марозава

Палітзняволеная

Дата нараджэння: 16 красавіка 1979

Дата затрымання: 6 сакавіка 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: невядомы

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Фалькоўская Таццяна

Месца зняволення: ПК № 4

Справы: Пратэсты Мінск

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)
Алена Марозава

Алена Уладзіміраўна Марозава была затрыманая разам з сынам за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Вядома, што спачатку шостага сакавіка 2024 году яе асудзілі паводле адміністратыўнага артыкула 19.11 за "дробнае хуліганства". Пасля гэтага яе абвінавацілі паводле арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці), арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 361 (заклікі да санкцыяў) Крымінальнага кодэксу.

Яе пачалі судзіць 10 снежня 2024 году ў Мінскім гарадскім судзе. Справу разглядала суддзя Таццяна Фалькоўская11 і 17 снежня разгляд працягнуўся і быў агучаны прысуд (пакуль невядомы).

25 лютага 2025 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай калегіі Павел Каршуновіч.

Утрымлівалася ў СІЗА № 1. Адбывае тэрмін у ПК № 4

14 сакавіка 2025 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Унесеная 18 сакавіка 2025 г. КДБ у "спіс тэрарыстаў".

Адрас утрымання: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»