Юрый Чудзіновіч
Дата нараджэння: 12 ліпеня 1972
Дата затрымання: 15 ліпеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
арт. 188 Крымінальнага кодэкса — Паклёп
арт. 174 Крымінальнага кодэкса — Ухіленне бацькоў ад утрымання дзяцей або ад кампенсавання выдаткаў дзяржавы на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржзабеспячэнні
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму
Суддзя: Сянько Руслан
Пракурор: Жэшка Аляксандр
Месца зняволення: ПК №17
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны/ая хросны/ая: Янік Буры, дэпутат нямецкага Бундэстага і камітэта па справах Еўрапейскага саюза

Юрый Яўгенавіч Чудзіновіч быў затрыманы ў ліпені 2021 года. Ён Займаўся прадпрымальніцтвам, потым працаваў дальнабойнікам. На выбарах-2020 спрабаваў зарэгістравацца ў кандыдаты ў прэзідэнты — але ЦВК яму адмовіў. Перад выбарамі 2020 года стаў актыўна весці YouTube-канал "Кропка незвароту" (больш за 40 тысяч падпісчыкаў) з ролікамі пра пратэсты. У тым ліку заявы з дадзенага канала ляглі ў аснову крымінальнай справы супраць Чудзіновіча.
У ліпені 2021 мужчыну змясцілі пад варту, а ў снежні асудзілі па трох артыкулах КК:
- 130 КК РБ (распальванне варожасці ці варажнечы) за каментар пра расійскіх вайскоўцаў.
- 188 КК РБ (паклёп) за выказванні на YouTube пра Мархель Ірыну Жыгімондаўну, сацыяльнага педагога гімназіі №3 Баранавічаў.
- 174 КК РБ (Ухіленне ад выплаты аліментаў) за тое, што на працягу 3 месяцаў Чудзіновіч, паводле абвінавачвання, не плаціў за ўтрыманне сваёй дачкі (ён быў у разводзе з жонкай, а ў снежні 2020 яна памерла).
Атрымаў 4 гады калоніі агульнага рэжыму.
Суд Шклоўскага раёна 27 красавіка 2022 года разгледзіць справу аб пераводзе палітвязня Юрыя Чудзіновіча ў папраўчую ўстанову іншага тыпу і змене ўмоваў рэжыму. Рашэнне па справе будзе прымаць суддзя Аляксандр Тараканаў.