Ларыса Прохарава
Палітзняволеная
Дата нараджэння: 25 лютага 1975
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
- арт. 406 Крымінальнага кодэкса — Неданясенне пра злачынства
Вынік суда: 8 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Бобыраў Вадзім
Месца зняволення: ПК № 4
Групы: Лекары
Ларыса Іванаўна Прохарава затрымана разам з сям'ёй - мужам Васілём, сынам Паўлам, дачкой Анастасіяй (якую пазней адпусцілі без прад'яўлення абвінавачвання). Іх абвінавацілі ў здрадзе дзяржаве (арт. 356 КК).
Ларыса Прохарава нарадзілася ў 1975 годзе ў Грабоўцы, дзе пражыла ўсё жыццё. Працавала санітаркай у мясцовай лякарні.
Суд над сям'ёй, а таксама над Фёдарам Аксёненкам і Русланам Прахарэнкам пачаўся 20 траўня 2024 года ў Гомельскім абласным судзе (Суддзя Вадзім Бобыраў). Агулам групу абвінавачваюць па чатырох артыкулах - «здрада дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК), «распальванне варожасці ці варажнечы» (ч. 1 арт. 130 КК), «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК) і «неданясенне пра злачынства» (ч. 1 арт. 406 КК). Але дакладна невядома, каго з іх вінавацяць па якім артыкуле, акрамя таго, што сям'ю Прохаравых па арт. 356 КК.
20 траўня 2024 году ў Гомельскім абласным судзе Ларысу асудзілі да васьмі гадоў пазбаўлення волі. Прысуд агучыў суддзя Вадзім Бобыраў.
30 жніўня 2024 года ў закрытым слуханні разгледзяць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Каршуновіч Павел Іванавіч.
6 верасня 2024 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Утрымлівалася ў СІЗА № 3. Адбывае тэрмін у ПК № 4.
Цэлую сям'ю з-пад Гомеля судзяць за «здраду дзяржаве» — бацька-чарнобылец, маці-санітарка і сын-будаўнік