Аляксандр Юрчык
Дата нараджэння: 16 жніўня 1969
Дата затрымання: 16 студзеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
арт. 218 Крымінальнага кодэкса — Наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам альбо якія пацягнулі прычыненне шкоды ў буйным памеры
Вынік суда: 8 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Астапенка Дзмітрый
Пракурор: Рамановіч Аляксандр
Месца зняволення: ПК № 1

Аляксандр Сяргеевіч Юрчык — жыхар Мінска, 19 ліпеня 2021 года асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Ён прызнаны вінаватым па наступных артыкулах Крымінальнага кодэксу:
- арт. 293 Крымінальнага кодэксу (Удзел у масавых беспарадках)
- арт. 218 Крымінальнага кодэксу (Наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне чужой маёмасці)
Юрчыка і яшчэ 10 палітвязняў абвінавацілі ва ўдзеле ў телеграм-чаце «радыкальнага напрамку». У паказаннях фігуруюць некалькі чатаў — у прыватнасці, «ОГСБ» (Отряд гражданской самообороны), «Подработка Минск», «100», «101». Акрамя гэтага — у намеры пашкодзіць або знішчыць тры «Табакеркі».
На пачатку студзеня 2022 стала вядома аб пераводзе Аляксандра з СТ №8 у наваполацкую ПК №1.
![]()
Амаль месяц разглядаецца справа дзесяці палітвязняў: некаторыя з іх заяўляюць пра катаванні
![]()
Сваякі палітвязняў па справе чата: “Па парушэннях у судзе можна напісаць цэлую кнігу"
![]()
«У гэтай клетцы няма злачынцаў»
![]()
Дзесяці палітвязням пракурор запрасіў ад пяці да дзевяці гадоў калоніі
![]()
Дзесяцярых палітвязняў асудзілі па справе ўдзельнікаў чата
Іх пазбавілі волі на тэрміны ад пяці да дзевяці гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму.