Павел Прохараў
Палітвязень
Дата нараджэння: 13 ліпеня 1996
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
- арт. 406 Крымінальнага кодэкса — Неданясенне пра злачынства
Вынік суда: 8 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Бобыраў Вадзім
Месца зняволення: СІЗА-3
Групы: Рабочыя
Павел Васільевіч Прохараў затрыманы разам з сям'ёй — маці Ларысай, бацькам Васілём, сястрой Анастасіяй (якую пазней адпусцілі без прад'яўлення абвінавачвання). Іх абвінавацілі ў здрадзе дзяржаве (арт. 356 КК).
Вядома, што Павел да затрымання працаваў на будоўлі.
Суд над сям'ёй, а таксама над Фёдарам Аксёненкам і Русланам Прахарэнкам пачаўся 20 траўня 2024 года ў Гомельскім абласным судзе (Суддзя Вадзім Бобыраў). Агулам групу абвінавачваюць па чатырох артыкулах — «здрада дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК), «распальванне варожасці ці варажнечы» (ч. 1 арт. 130 КК), «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК) і «неданясенне пра злачынства» (ч. 1 арт. 406 КК). Але дакладна невядома, каго з іх вінавацяць па якім артыкуле, акрамя таго, што сям'ю Прохаравых па арт. 356 КК.
20 траўня 2024 году ў Гомельскім абласным судзе Паўла асудзілі да васьмі гадоў пазбаўлення волі. Прысуд агучыў суддзя Вадзім Бобыраў.
30 жніўня 2024 года ў закрытым слуханні разгледзяць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Каршуновіч Павел Іванавіч.
6 верасня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Цэлую сям'ю з-пад Гомеля судзяць за «здраду дзяржаве» — бацька-чарнобылец, маці-санітарка і сын-будаўнік