Павел Рэзановіч

Палітвязень

Дата нараджэння: 1 ліпеня 1993

Дата затрымання: 1 снежня 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 295 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў
  • ч. 2 арт. 285 Крымінальнага кодэкса — Удзел у злачыннай арганізацыі ў любой іншай форме
  • арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму
  • ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 357 Крымінальнага кодэкса — Замах на змову з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам

Вынік суда: 19 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў турме ва ўмовах строгага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 31 сакавіка 2023

Суддзя: Філатаў Максім, Тараканаў Аляксандр

Пракурор: Герасіменка Людміла, Рабаў Уладзімір

Месца зняволення: Турма № 1

Справы: Справа Аўтуховіча

Іншыя пазнакі: Турэмны рэжым

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Павел Сяргеевіч Рэзановіч затрыманы з бацькам — праваслаўным святаром Сяргеем Рэзановічам, і маці — Любоўю Рэзановіч — у межах арт. 289 КК. Працаваў у аддзеле прымусовага выканання Ленінскага раёна г. Брэста.

У лютым 2021 года КДБ унёс палітвязня ў спіс "асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".

У сярэдзіне снежня 2021 з'явілася інфармацыя аб пераводзе Паўла з СІЗА-7 у гродзенскую Турму №1.

Разгляд справы распачаўся 18 траўня 2022 года ў СІЗА гродзенскай Турмы № 1. Суддзя — Максім Філатаў. Паўлу выставілі абвінавачванні паводле артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 285 — стварэнне злачыннай арганізацыі або ўдзел у ёй, здзейсненыя службовай асобай; ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 357 — замах на змову з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам; ч. 1 арт. 13 і ч. 3 арт. 289 — падрыхтоўка да акту тэрарызму, здзейсненая арганізаванай групай; ч. 4 арт. 295 — незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі і выбуховых рэчываў, здзейсненыя арганізаванай групай.

17 кастрычніка 2022 г. Гродзенскі абласны суд агучыў прысуд фігурантам справы. Суддзя Максім Філатаў прызначыў Паўлу Рэзановічу 19 гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму і 800 базавых велічыняў штрафу (25 600 рублёў).

Вядома, што супраць Паўла распачалі справу, звязаную з ягонай працай.

У Вярхоўным судзе 31 сакавіка 2023 г. разглядзелі апеляцыйныя скаргі фігурантаў "справы Аўтуховіча". Судовая калегія пад старшынствам суддзі Паўла Каршуновіча прыняла рашэнне вызваліць Мікалая Аўтуховіча ад прызначанага пакарання праз заканчэнне тэрмінаў даўніны ў частцы асуджэння паводле арт. 295-3 КК (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў), а Ірыну Гарачкіну — паводле ч. 1 арт. 405 КК (пакрыванне цяжкага злачынства). У выніку Гарачкінай скарацілі тэрмін на 1 месяц, а Аўтуховічу пакінулі без зменаў. Астатнім палітвязням судовая калегія пакінула апеляцыйныя скаргі без задавальнення, а прысуд — у сіле. 

12 траўня 2023 г. МУС уключыла палітзняволенага ў "Пералік грамадзян Беларусі замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".

Адбывае тэрмін у ПК № 17.

30 кастрычніка 2023 г. ў Шклове адбудзецца суд па замене Паўлу рэжыму ўтрымання на турэмны. Рашэнне будзе прымаць суддзя Аляксандр Тараканаў.

У сярэдзіне студзеня 2024 г. стала вядома, што Паўла перавялі ў турму № 1

Да 25 гадоў калоніі. Вынесены прысуды па "справе Аўтуховіча"

Гродзенскі абласны суд 17 кастрычніка агучыў прысуды па рэзананснай "справе Аўтуховіча". Працэс доўжыўся пяць месяцаў. Суддзя Максім Філатаў прызначыў ім ад 2,5 да 25 гадоў калоніі.

"Я не здзяйсняў злачынства, я шукаў праўду": падрабязнасці суда па "справе Аўтуховіча"

Даючы паказанні, Павел Рэзановіч заявіў, што супраць яго ўжываліся фізічныя і псіхалагічныя катаванні для таго, каб ён падпісаў загадзя падрыхтаваныя паказанні. Рэзановіч нават назваў прозвішчы людзей, адказных за катаванні.

Другі дзень суда па «справе Аўтуховіча»: што адбываецца на працэсе

Сцвярджаецца, што Аўтуховіч рыхтаваў тэракты і збіраў звесткі аб сілавіках па ўказанні ўкраінскіх спецслужбаў. Акрамя гэтага, група нібыта планавала збор дадзеных аб расійскіх вайскоўцах, каб іх выкрасці і атрымаць ад іх інфармацыю аб задачах, планах і размяшчэнні расійскіх войскаў у Беларусі. Гэтыя дадзеныя, па версіі следства, Аўтуховіч перадаваў прадстаўнікам украінскіх спецслужбаў.

У гродзенскай турме пачаўся суд па справе «групы Аўтуховіча»

Судовы працэс «групы Аўтуховіча» вядзе суддзя Гродзенскага абласнога суда Максім Філатаў. Менавіта ён прысудзіў пяць гадоў калоніі Вітольду Ашурку, які памёр у траўні 2021 года ў шклоўскай калоніі пры нявысветленых абставінах.На судовы працэс пусцілі толькі двух сваякоў абвінавачаных, але пры гэтым на судзе прысутнічаюць дзяржаўныя прапагандысты.

Адрас для лістоў: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»