Яўген Цыбулька
Палітвязень
Дата нараджэння: 8 кастрычніка 1994
Дата затрымання: 2 студзеня 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Паўлечка Анастасія
Пракурор: Пасемка Святлана
Справы: Пратэсты Баранавічы
Яўген Аляксандравіч Цыбулька асуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Па "народным" артыкуле праходзілі адразу 17 чалавек. Прысуд вынесла Анастасія Паўлечка. Іх прызналі вінаватымі ва ўдзеле Маршы ў Баранавічах у ноч з 10 на 11 жніўня 2020 года. Яны нібыта знаходзіліся на праезнай частцы вуліц, гучна крычалі, выкрыквалі "лозунгі" і "дэманстравалі" нацыянальныя сцягі.
1 красавіка 2024 году вынесены прысуд васьмі людзям паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу. Прапагандысты апублікавалі відэа таго, як на судовы працэс заводзілі першую партыю фігурантаў справы. Ў тый дзень таксама былі асуджаныя Іван Дыдышка, Крысціна Дыдышка-Чаркашына, Міхаіл Петраш, Юрый Хаванскі, Піліп Сцёпін, Вячаслаў Баравік, Аляксандр Лявончык.
14 чэрвеня 2024 г. у Яўгена адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Руслана Сянько.
13 ліпеня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Утрымліваўся ў СІЗА № 6, актуальны адрас невядомы.
За ўдзел у пратэстах у Баранавічах 10-11 жніўня 2020 года асудзілі васьмярых чалавек