Сяргей Рэзановіч

праваслаўны святар

Палітвязень

Дата нараджэння: 4 ліпеня 1968

Дата затрымання: 1 снежня 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 295 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў
  • ч. 2 арт. 285 Крымінальнага кодэкса — Удзел у злачыннай арганізацыі ў любой іншай форме
  • ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 357 Крымінальнага кодэкса — Замах на змову з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам

Вынік суда: 16 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Філатаў Максім

Пракурор: Герасіменка Людміла, Рабаў Уладзімір

Месца зняволення: ПК № 15

Групы: Святары і вернікі

Справы: Справа Аўтуховіча

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Сяргей Анатольевіч Рэзановіч — праваслаўны святар, настаяцель храма святога Архангела Міхаіла ў аграгарадку Сцяпанкі Жабінкаўскага раёна (Брэсцкая вобласць). Быў затрыманы разам з жонкай Любоўю і сынам Паўлам у межах арт. 289 КК.

У лютым 2021 года КДБ унёс палітвязня ў спіс "асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".

На пачатку студзеня 2022 быў пераведзены з СІЗА-7 у гродзенскую Турму № 1.

Разгляд справы распачаўся 18 траўня 2022 года ў СІЗА гродзенскай Турмы № 1. Суддзя — Максім Філатаў.

Сяргея абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 285 КК (удзел у злачыннай арганізацыі), ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 357 КК (замах на захоп дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), ч. 1 арт. 13 і ч. 3 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні прадметаў, паражальнае дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў, учыненыя групай асоб).

У судзе зачыталі яго паказанні, якія ён даваў падчас следства: «...У адзін з дзён у лістападзе Аўтуховіч распавёў, што ў складзе нейкай групы плануе захапіць адміністрацыйны будынак, каб пасля змяніць дзяржаўны сцяг на БЧБ-сцяг. Таксама ён паведамляў аб планах і падрыхтоўцы тэрарыстычнага акту па ліквідацыі прэзідэнта Беларусі. Што з мэтай звяржэння дзеючай улады неабходна здзейсніць падрыў борта самалёта № 1 падчас узлёту або пасадкі. Для гэтай мэты трэба выкарыстоўваць ракету, як я зразумеў, ручной гранатамёт. Ён растлумачыў, што для гэтага патрэбен спецыяльна навучаны чалавек, які ўмее карыстацца падобнай зброяй. Таксама Аўтуховіч распавёў, што ракета каштуе дорага, але нейкі прадстаўнік з Амерыкі паабяцаў фінансавую дапамогу…». Пасля гэтага Рэзановіч адмовіўся адказваць на пытанні пракурора.

17 кастрычніка 2022 г. Гродзенскі абласны суд агучыў прысуд фігурантам справы. Суддзя Максім Філатаў прызначыў Сяргею Рэзановічу 16 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і 600 базавых велічыняў штрафу (19 200 рублёў).

У Вярхоўным судзе 31 сакавіка 2023 г. разглядзелі апеляцыйныя скаргі фігурантаў "справы Аўтуховіча". Судовая калегія пад старшынствам суддзі Паўла Каршуновіча прыняла рашэнне вызваліць Мікалая Аўтуховіча ад прызначанага пакарання праз заканчэнне тэрмінаў даўніны ў частцы асуджэння паводле арт. 295-3 КК (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў), а Ірыну Гарачкіну — паводле ч. 1 арт. 405 КК (пакрыванне цяжкага злачынства). У выніку Гарачкінай скарацілі тэрмін на 1 месяц, а Аўтуховічу пакінулі без зменаў. Астатнім палітвязням судовая калегія пакінула апеляцыйныя скаргі без задавальнення, а прысуд — у сіле. 

12 траўня 2023 г. МУС уключыла палітзняволенага ў "Пералік грамадзян Беларусі замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".

Адбывае пакаранне ў ПК № 15.

Да 25 гадоў калоніі. Вынесены прысуды па "справе Аўтуховіча"

Гродзенскі абласны суд 17 кастрычніка агучыў прысуды па рэзананснай "справе Аўтуховіча". Працэс доўжыўся пяць месяцаў. Суддзя Максім Філатаў прызначыў ім ад 2,5 да 25 гадоў калоніі.

Як і за што цяпер пераследуюць святароў у Беларусі?

Разам з Мікалаем Аўтуховічам судзяць праваслаўнага святара Сяргея Рэзановіча і ягоную сям’ю: жонку Любоў і сына Паўла. Гэта не адзіны прыклад палітычнага пераследу святароў розных канфесій: суд адбываецца ў кантэксце шырокага пераследу ўладамі прадстаўнікоў рэлігійнай супольнасці, якія падтрымалі грамадства і дэмакратычны рух.

"Я не здзяйсняў злачынства, я шукаў праўду": падрабязнасці суда па "справе Аўтуховіча"

Суду Сяргей Рэзановіч распавёў, што з Аўтуховічам яны знаёмыя шмат гадоў. Аўтуховіч раней неаднаразова прыязджаў да Рэзановічаў у Брэст і заставаўся ў іх на некалькі дзён. Летам 2020 года Аўтуховіч са знаёмым спыніліся ў Рэзановічаў на тыдзень.

Другі дзень суда па «справе Аўтуховіча»: што адбываецца на працэсе

Сцвярджаецца, што Аўтуховіч рыхтаваў тэракты і збіраў звесткі аб сілавіках па ўказанні ўкраінскіх спецслужбаў. Акрамя гэтага, група нібыта планавала збор дадзеных аб расійскіх вайскоўцах, каб іх выкрасці і атрымаць ад іх інфармацыю аб задачах, планах і размяшчэнні расійскіх войскаў у Беларусі. Гэтыя дадзеныя, па версіі следства, Аўтуховіч перадаваў прадстаўнікам украінскіх спецслужбаў.

У гродзенскай турме пачаўся суд па справе «групы Аўтуховіча»

Судовы працэс «групы Аўтуховіча» вядзе суддзя Гродзенскага абласнога суда Максім Філатаў. Менавіта ён прысудзіў пяць гадоў калоніі Вітольду Ашурку, які памёр у траўні 2021 года ў шклоўскай калоніі пры невыстветленых абставінах. На судовы працэс «групы Аўтуховіча» пусцілі толькі двух сваякоў абвінавачаных, але пры гэтым на працэсе прысутнічаюць дзяржаўныя прапагандысты.

Адрас для лістоў: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»