Віталь Шышлоў

Палітвязень

Дата нараджэння: 15 жніўня

Дата затрымання: 25 верасня 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў

Вынік суда: 6 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Бандарэнка Святлана

Пракурор: Бізюк Раман, Сініцкі Фёдар

Месца зняволення: ПК № 3

Справы: Пратэсты Мінск

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Лена Вэрнэр, дэпутатка нямецкага Бундэстагу

Віталь Вячаслававіч Шышлоў быў затрыманы пасля акцыі пратэсту 23 верасня 2020 года ў Мінску, якая адбылася пасля таемнай інаўгурацыі Лукашэнкі. Яго са звязанымі рукамі ў лесе знялі на відэа для дзяржканалаў.

Віталя абвінавацілі ў гвалце над супрацоўнікамі міліцыі (арт. 364 Крымінальнага кодэксу) - за распылены ў машыну міліцыі балончык, а таксама па ч. 2 арт. 293 КК (Удзел у масавых беспарадках) і арт. 342 КК (Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак).

Асуджаны на 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Пушкінская, Няміга і Серабранка. За якія падзеі судзяць братоў Піпія, Шышлова і Болтуця?

У судзе Маскоўскага раёна г. Мінска 7 траўня пачаўся судовы працэс па крымінальнай справе ў дачыненні да братоў Тамаза і Цімура Піпія, Віталя Шышлова і Дзяніса Болтуця.

Ніхто з абвінавачаных не прылічаў сябе да "радыкалаў" ці "фашыстаў". У судзе па справе антыфашыстаў дапыталі сведак

На пасяджэннях, якія прайшлі 28 траўня і 1 чэрвеня, суд дапытаў сведак і азнаёміўся з першым томам пісьмовых матэрыялаў справы.

"Я супрацоўнік сам разумееш якога падраздзялення". У пісьмовых матэрыялах па справе антыфашыстаў аператыўныя апытанні, праслухоўка

Судовыя паседжанні 2 і 3 чэрвеня над антыфашыстамі Цімурам і Тамазам Піпія, Дзянісам Болтуцем і Віталём Шышловым працягнуліся допытам сведак і азнаямленнем з пісьмовымі матэрыяламі справы.

"Я разумеў: ідзе марш незадаволеных тым, што адбываецца ў нашай краіне". У судзе па масавых беспарадках дапытваюць абвінавачаных

У судзе Маскоўскага раёна г. Мінска на працэсе па справе аб масавых беспарадках 10 чэрвеня былі дапытаныя абвінавачаныя Дзяніс Балтуць і Віталь Шышлоў.

"Я не дзейнічаў ні па якіх загадах, у мяне ўласная грамадзянская пазіцыя". У судзе дапыталі братоў Цімура і Тамаза Піпія

14 чэрвеня ў працэсе заслухалі пісьмовыя паказанні Віталя Шышлова, якія ён даваў на папярэднім следстве, а таксама дапыталі братоў Піпія. І Цімур, і Тамаз заявілі аб катаваннях пасля затрымання.

Ад 5 да 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму запрасіў пракурор для Тамаза і Цімура Піпія, Дзяніса Болтуця і Віталя Шышлова

17 чэрвеня адбываліся спрэчкі бакоў. Пракурор прасіў прызнаць усіх фігурантаў справы вінаватымі і прызначыць ім пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі.

"Пачуццё віны толькі перад людзьмі, якія знаходзяцца ў залі". Абвінавачаныя ў масавых беспарадках выступілі з апошнім словам у судзе

У судзе Маскоўскага раёна г. Мінска 1 ліпеня завяршыліся спрэчкі бакоў па крымінальнай справе антыфашыстаў Цімура і Тамаза Піпія, Віталя Шышлова і Дзяніса Болтуця. Таксама абвінавачаныя выступілі з апошнім словам.

У Мінску вынеслі прысуды антыфашыстам Цімуру і Тамазу Піпія, Дзянісу Болтуцю і Віталю Шышлову

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 2 ліпеня вынеслі прысуды антыфашыстам, якіх вінавацілі ва ўдзеле ў массавых беспарадках, групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, і гвалце над супрацоўнікамі міліцыі.


"Улада пачынае пазбаўляцца ад фанатаў". Двое братоў і іх сябар сталі фігурантамі справы аб масавых беспарадках пасля інаўгурацыі Лукашэнкі

На выходных стала вядома аб затрыманні трох мінчукоў: двух братоў Тамаза і Цімура Піпій і іх сябра Віталя Шышлова. Іх падазраюць у арганізацыі масавых беспарадкаў (ч.1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса) у Мінску 23 верасня пасля інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі. Акрамя гэтага, Віталь Шышлоў падазраецца ў нападзе на супрацоўніка міліцыі па арт. 364 Крымінальнага кодэкса.

Адрас для лістоў: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»