Любоў Рэзановіч
Палітзняволеная
Дата нараджэння: 11 лістапада 1964
Дата затрымання: 1 снежня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 295 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў
- ч. 2 арт. 285 Крымінальнага кодэкса — Удзел у злачыннай арганізацыі ў любой іншай форме
- арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму
- ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 357 Крымінальнага кодэкса — Замах на змову з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам
Вынік суда: 15 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 31 сакавіка 2023
Суддзя: Філатаў Максім
Пракурор: Герасіменка Людміла, Рабаў Уладзімір
Месца зняволення: ПК № 4
Справы: Справа Аўтуховіча
Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем
Заява аб прызнанні палітзняволенай
Любоў Аляксандраўна Рэзановіч — жонка праваслаўнага святара Сяргея Рэзановіча. Была затрыманая разам з мужам і сынам Паўлам у межах арт. 289 КК. Раней валодала службай таксі.
У лютым 2021 года КДБ унёс палітзняволеную ў спіс "асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".
На пачатку студзеня 2022 была пераведзеная з СІЗА-7 у гродзенскую Турму № 1.
Палітзняволенай выставілі абвінавачанні паводле ч. 2 арт. 285 (Удзел у злачыннай арганізацыі ў любой іншай форме), ч. 1. арт. 14 ч. 2 арт. 357 (Замах на змову з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам), ч. 1 арт. 13 ч. 3 арт. 289 (Падрыхтоўка да акту тэрарызму), ч. 4 арт. 295 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, здзейсненыя арганізаванай групай) Крымінальнага кодэкса.
Разгляд справы распачаўся 18 траўня 2022 года ў СІЗА гродзенскай Турмы № 1. Суддзя — Максім Філатаў.
31 траўня 2022 г. дапытвалі Любоў Рэзановіч. Згодна са следствам, яна дапамагала Аўтуховічу збіраць інфармацыю пра супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Апроч гэтага, жанчына пусціла да сябе пажыць Аўтуховіча з астатнімі фігурантамі справы, а яны захоўвалі ў доме зброю. На судзе Любоў выбачылася перад сваім мужам Сяргеем, бо лічыць сябе вінаватай у тым, што ён цяпер знаходзіцца на лаве падсудных.
17 кастрычніка 2022 г. Гродзенскі абласны суд агучыў прысуд фігурантам справы. Суддзя Максім Філатаў прызначыў Любові Рэзановіч 15 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і 600 базавых велічыняў штрафу (19 200 рублёў).
У Вярхоўным судзе 31 сакавіка 2023 г. разглядзелі апеляцыйныя скаргі фігурантаў "справы Аўтуховіча". Судовая калегія пад старшынствам суддзі Паўла Каршуновіча прыняла рашэнне вызваліць Мікалая Аўтуховіча ад прызначанага пакарання праз заканчэнне тэрмінаў даўніны ў частцы асуджэння паводле арт. 295-3 КК (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў), а Ірыну Гарачкіну — паводле ч. 1 арт. 405 КК (пакрыванне цяжкага злачынства). У выніку Гарачкінай скарацілі тэрмін на 1 месяц, а Аўтуховічу пакінулі без зменаў. Астатнім палітвязням судовая калегія пакінула апеляцыйныя скаргі без задавальнення, а прысуд — у сіле.
12 траўня 2023 г. МУС уключыла палітзняволеную ў "Пералік грамадзян Беларусі замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".
Палітзняволеная адбывае пакаранне ў ПК № 4.
Да 25 гадоў калоніі. Вынесены прысуды па "справе Аўтуховіча"
"Я не здзяйсняў злачынства, я шукаў праўду": падрабязнасці суда па "справе Аўтуховіча"
Другі дзень суда па «справе Аўтуховіча»: што адбываецца на працэсе
У гродзенскай турме пачаўся суд па справе «групы Аўтуховіча»