Анатоль Баговік

Палітвязень

Дата нараджэння: 8 жніўня 1972

Дата затрымання: 29 чэрвеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: невядомы

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 29 жніўня 2024

Суддзя: Жывіца Алена

Групы: Дзяржслужачыя

Справы: Пратэсты Мінск

Анатоль Анатольевіч Баговік — былы выканаўчы дырэктар "Беларусбанка". Яго разам з жонкай Іваннай затрымалі за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года і абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 КК). Справу прызначаная разглядаць суддзя Алена Жывіца.

Восенню 2017 года Анатолю Баговіку прысудзілі восем гадоў калоніі нібыта за карупцыю, але праз некалькі год ён выйшаў на волю праз памілаванне.

У Баговікаў на ўтрыманні двое дзяцей.

20 кастрычніка 2023 г. у Мінскім гарадскім судзе адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі Анатоля. Старшыня судовай калегіі Дзіна Кучук. Прысуд набыў моц, з СІЗА-1 Анатоля перавялі ў ПК № 11

24 лістапада 2023 г. уключаны МУС у "спіс экстрэмістаў".

29 ліпеня 2024 г. у Анатоля адбыўся суд у Ваўкавыску — аб устанаўленні прэвентыўнага нагляду. Суддзя Ганна Каралевіч.

Па падліках выйшаў на волю напрыканцы лета 2024 г. 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»