Андрэй Рабякоў

Палітвязень

Дата нараджэння: 24 верасня 1986

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму

Суддзя: Панасенка Наталля

Андрэй Іванавіч Рабякоў у магілёўскім УУС, у верасні 2023 года, быўшы нецвярозым, «непрыстойна выказаўся» ў адрас Лукашэнкі. Быў асуджаны ў судзе Ленінскага раёна г. Магілёва паводле ч. 1 арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі). 22 ліпеня 2024 года суддзя Наталля Панасенка прысудзіла Рабякову 2 гады калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. Апроч гэтага, мужчыне прызначылі прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму.

Вядома, што мужчына быў раней судзімы 13 разоў. У сакавіку 2023 года суд Кастрычніцкага раёна разглядаў справу аб спыненні прэвентыўнага нагляду ў дачыненні да Рабякова, а ў ліпені 2023 года ў судзе Аршанскага раёна прайшоў разгляд пытання аб спыненні прымусовых мер бяспекі і лячэння ў адрас мужчыны.

Андрэй Рабякоў абскардзіў прысуд у Магілёўскім абласным судзе. 24 верасня 2024 года судовая калегія пад старшынствам суддзі Сяргея Каралёва пакінула прысуд у сіле.

11 кастрычніка 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»