Ірына Гарачкіна
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 6 лютага 1976
Дата затрымання: 1 снежня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 295 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў
Вынік суда: 6 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 16 верасня 2024
Суддзя: Філатаў Максім
Пракурор: Герасіменка Людміла, Рабаў Уладзімір
Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя
Справы: Справа Аўтуховіча
Заява аб прызнанні палітзняволенай
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Актаві Модэрт, намесніца старшыні падкамітэту па правах чалавека
Ірына Паўлаўна Гарачкіна была асуджаная па ч. 3 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні прадметаў, паражальнае дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў) і ч. 1 арт. 405 КК (пакрыванне цяжкага злачынства).
Гродзенскі абласны суд 17 кастрычніка 2022 года агучыў прысуд — шэсць гадоў і адзін месяц калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і 300 базавых велічыняў штрафу (9 600 рублёў).
Справу разглядаў суддзя Гродзенскага абласнога суда Максім Філатаў. Дзяржаўнае абвінавачванне на судзе падтрымлівалі намесніца старшыні пракурора Людміла Герасіменка і старшы памочнік пракурора Рабаў. Народныя засядацелі — Ставорка, Ждановіч і Нічыпор.
У Вярхоўным судзе 31 сакавіка 2023 г. разглядзелі апеляцыйныя скаргі фігурантаў "справы Аўтуховіча". Судовая калегія пад старшынствам суддзі Паўла Каршуновіча прыняла рашэнне вызваліць Мікалая Аўтуховіча ад прызначанага пакарання праз заканчэнне тэрмінаў даўніны ў частцы асуджэння паводле арт. 295-3 КК (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў), а Ірыну Гарачкіну — паводле ч. 1 арт. 405 КК (пакрыванне цяжкага злачынства). У выніку Гарачкінай скарацілі тэрмін на 1 месяц, а Аўтуховічу пакінулі без зменаў. Астатнім палітвязням судовая калегія пакінула апеляцыйныя скаргі без задавальнення, а прысуд — у сіле.
Адбывала тэрмін у ПК № 4.
12 траўня 2023 г. МУС уключыла палітзняволеную ў "Пералік грамадзян Беларусі замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".
16 верасня 2024 г. выйшла на волю па памілаванні.
Да 25 гадоў калоніі. Вынесены прысуды па "справе Аўтуховіча"
Храналогія суда:
У гродзенскай турме пачаўся суд па справе «групы Аўтуховіча»
Другі дзень суда па «справе Аўтуховіча»: што адбываецца на працэсе
«Рыхтаваліся захапіць расійскіх вайскоўцаў»: як праходзіць суд па «справе Аўтуховіча»
У судзе па «справе Аўтуховіча» пачынаецца допыт абвінавачаных
"Я не здзяйсняў злачынства, я шукаў праўду": падрабязнасці суда па "справе Аўтуховіча"
"Справа Аўтуховіча": спрэчкі бакоў скончыліся, прысуд будзе агучаны ў сярэдзіне кастрычніка