Уладзімір Савельеў
Палітвязень
Дата нараджэння: 19 лютага 1987
Дата затрымання: 28 кастрычніка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства
- арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 14 верасня 2023
Суддзя: Галаўкова Вера
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Справы: Пратэсты Мінск
Савельеў Уладзімір Юр'евіч быў асуджаны 15 чэрвеня 2023 года ў Мінскім гарадскім судзе па ч. 1 арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі), ч. 2 арт. 339 КК (Хуліганства), ч. 2 арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), арт. 361-2 КК (Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання) (рэдакцыя страціла сілу 26.05.2021). Справу разглядала суддзя Вера Галаўкова.
Разам з ім у гэты дзень былі асуджаныя Несцярэнка Юрый Сяргеевіч, Цікач Ігар Мікалаевіч, Цяпцееў Ігар Аляксеевіч, Грынько Віктар Юр'евіч.
У пачатку кастрычніка 2022 г. у Маскоўскім раёне сталіцы на апоры лініі электраперадач невядомыя вывесілі бел-чырвона-белы сцяг і сцяг Украіны. У тэлеграм-канале Антона Матолькі на наступны дзень з'явіўся пост з фатаграфіяй сцяга і подпісам: "Мінчане віншуюць украінскі народ з цудоўнымі навінамі з крымскага моста. Крым — це Україна! Жыве Беларусь! Слава Украіне!". Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі міліцыі затрымалі шасцярых мінчан ва ўзросце ад 34 да 36 гадоў, якія нібыта гэта зрабілі. У тым ліку Уладзіміра.
Савельеў на праўладным відэа казаў , што акцыю зладзілі ў падтрымку ўкраінцаў: "Гэта падтрымка мірных грамадзян, якія гінуць у непатрэбнай вайне".
14 верасня 2023 года суддзя Эдгар Марцірасян разгледзеў апеляцыю на прысуды.
Дакладна вядома, што мужчыну асудзілі да пазбаўлення волі, але куды яго перавялі з СІЗА-1, невядома. (Вядома, што астатнім тром фігурантам справы прызначылі 2 гады пазбаўлення волі, яшчэ аднаму — тры).
20 кастрычніка 2023 г. МУС дадала Уладзіміра ў "спіс экстрэмістаў".