Ігар Цяпцееў

Палітвязень

Дата нараджэння: 29 ліпеня 1986

Дата затрымання: 28 кастрычніка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства
  • арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 14 верасня 2023

Суддзя: Галаўкова Вера

Месца зняволення: ПК № 1

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне

Справы: Пратэсты Мінск

Цяпцееў Ігар Аляксеевіч быў асуджаны 15 чэрвеня 2023 года ў Мінскім гарадскім судзе па ч. 1 арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі), ч. 2 арт. 339 КК (Хуліганства), ч. 2 арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), арт. 361-2 КК (Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання) (рэдакцыя страціла сілу 26.05.2021). Справу разглядала суддзя Вера Галаўкова.

Разам з ім у гэты дзень былі асуджаныя Несцярэнка Юрый Сяргеевіч, Цікач Ігар Мікалаевіч, Савельеў Уладзімір Юр'евіч, Грынько Віктар Юр'евіч.

14 верасня 2023 года суддзя Эдгар Марцірасян разгледзеў апеляцыю на прысуды.

У канцы кастрычніка 2022 года ў Мінску затрымалі шэсць мужчын за тое, што яны 7 кастрычніка нібыта вывесілі пашыты бел-чырвона-белы сцяг разам са сцягам Украіны на апоры ЛЭП у Менску. Гэта Ігар Цяпцееў, Юрый Несцярэнка, Віктар Грынько, Валерый Балабешка, Уладзімір Савельеў, Ігар Цікач. У тэлеграм-канале Антона Матолькі на наступны дзень з'явіўся пост з фатаграфіяй сцяга і подпісам: "Мінчане віншуюць украінскі народ з цудоўнымі навінамі з крымскага моста. Крым — це Україна! Жыве Беларусь! Слава Украіне!".

Цяпцееў распавёў у праўладным фільме, што знаёмы з астатнімі фігурантамі справы з дзяцінства. Па словах Ігара, ён не думаў, што за вывешванне сцягоў будзе крымінальная адказнасць. Сцяг зрабілі яшчэ ў сакавіку, доўгі час Ігар захоўваў яго дома, а потым перадаў Юрыю.

Па словах прапагандысткі Гладкай, жонка Ігара была вымушаная пакінуць Беларусь з-за пераследу за падзеі 2020-га года. Цяпер яна ў Польшчы, а мужчына з маленькімі дзецьмі — у Беларусі.

Дакладна вядома, што Ігара асудзілі да пазбаўлення волі, на 3,5 гады калоніі, але куды яго перавялі з СІЗА-1, невядома. 

20 кастрычніка 2023 г. МУС дадала Ігара ў "спіс экстрэмістаў".

Адрас для лістоў: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»